Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Класікам літаратуры прысвячаецца

24.02.2017
Міжнародны дзень роднай мовы — добрая нагода яшчэ раз узгадаць пра адных з самых яскравых беларускіх творцаў — Янку Купалу і Якуба Коласа. Тым больш, што гэты год — юбілейны для  абодвух пісьменнікаў. У ліпені мы адсвяткуем 135-годдзе Янкі Купалы, а ў лістападзе — Якуба Коласа. Янка Купала і Якуб Колас — не проста класікі беларускай літаратуры, яны заснавальнікі новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. З-пад іх пяра выйшла шмат цікавых твораў. Узгадаць хацелася б наступныя. [caption id="attachment_55537" align="aligncenter" width="580"]Якуб Колас і Янка Купала Якуб Колас і Янка Купала[/caption] У сатырычнай камедыі «Тутэйшыя» Янкі Купалы гучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі, таму яна доўгі час была ў ліку забароненых твораў. Цэнтральным персанажам тут з’яўляецца сама Беларусь — як адзіная непадзельная каштоўнасць. За лірыка-эпічнай паэмай «Новая зямля», напісанай Якубам Коласам у 1911-23 гг., замацавалася назва «энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў». Дадам, гэта таксама і паэтычная энцыклапедыя  прыроды Бацькаўшчыны. Першаасновай твора стала жыццё бацькоў пісьменніка, яго сваякоў і знаёмых. Як і ў рамане «На ростанях», многія героі паказаны пад сапраўднымі прозвішчамі сваіх прататыпаў, а тапаніміка паэмы захавала назвы сапраўдных месцаў: мястэчак, гарадоў, рэк Беларусі. Прататыпамі галоўных герояў з’яўляюцца бацькі паэта: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр’еўна і яго дзядзька Антось. Сам аўтар уклаў свае рысы ў вобраз Кастуся, аднаго з сыноў Міхала. Беларускія вучоныя-літаратуразнаўцы аднадушна вельмі высока ацанілі «Новую зямлю»: першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас і г. д. Міхась Мушынскі назваў паэму эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа. Так што нам, беларусам, можна толькі ганарыцца такой спадчынай! Лічу, што такія класічныя кнігі на роднай мове абавязкова павінны быць у кожнай беларускай сям’і! Мы павінны ведаць, што ў нас ёсць выдатная класіка, якую трэба чытаць і перачытваць усёй сям’ёй. Не трэба ставіцца да класікі як да нечага змярцвелага і сумнага, бо класіка — гэта творы, выпрабаваныя часам, актуальныя і ў ХХІ стагоддзі. Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог, г. Віцебск

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей