
Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад началам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага сустрэлася з калектывам гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі. Начальнік АДАІ Капыльскага РАУС Міхаіл Мельнічэнка пазнаёміў прысутных з тым, як рэалізуецца дарожна-транспартная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь і прынамсі ў Капыльскім раёне. Прывёў лічбы, якія характарызуюць сітуацыю на дарогах раёна ў мінулым і пачатку бягучага года, расказаў аб складаемых бяспекі дарожнага руху. Педагогаў вельмі хвалявала, як можна забяспечыць для навучэнцаў гімназіі яшчэ больш прыдатныя ўмовы для бяс-печнай дарогі на заняткі і дамоў. Гэта сітуацыя, па словах Аляксандра Ліпніцкага, будзе разгледжана дадаткова з удзелам кампетэнтных спецыялістаў. Аляксандр Мікалаевіч пазнаёміў прысутных з дэмаграфічнай сітуацыяй у Капыльскім раёне, звярнуў увагу на аспекты, якія знаходзяцца ў полі зроку ўдзельнікаў навучальнага і выхаваўчага працэсаў.
Комментарии