Падчас сустрэчы з навучэнцамі старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, намеснік старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Касінскі падрабязна расказаў пра ўраджэнцаў Капыльшчыны, якія загінулі ў Афганістане, адзначыў, што іх гераізм павінен стаць прыкладам для сучаснай моладзі.
[caption id="attachment_55496" align="aligncenter" width="580"]
Уладзімір Выскварка, Іван Пыско, Генадзь Чацвярык, Аляксандр Касінскі[/caption]
Затаіўшы дыханне, са слязьмі на вачах, прысутныя слухалі выступленні воінаў-афганцаў. Даволі эмацыянальным атрымаўся аповед Генадзя Чацверыка. У ім прагучалі ўспаміны пра першы мінамётны абстрэл, крушэнне самалёта, смерць сяброў, сустрэчу з матуляй пасля вяртання дамоў…
Шмат перажыванняў у аўдыторыі выклікала і выступленне нашага земляка Івана Пыско. Ён быў на валаску ад смерці, але выстаяў, бо вельмі хацеў вярнуцца на Радзіму, сустрэцца са сваімі роднымі і сябрамі.
Маладому пакаленню быў дадзены наказ берагчы і цаніць жыццё, змагацца за яго, за мір над нашай галавой.
На працягу сустрэчы гучалі вершы і песні пра Афган, а паважаныя госці атрымалі кветкі і памятныя паштоўкі.
Уладзімір ВЫСКВАРКА,
старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Семежаўскага сельсавета
Комментарии