Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

С активной жизненной позицией (CMigrator copy 1)

19.02.2017
Семежаўскі сельсавет — невялікі, кампактны. На яго тэрыторыі пражывае 1407 чалавек, а ў аграгарадку Семежава — 1108. Амаль кожны трэці (31%) жыхар — гэта грамадзянін, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Людзі паважанага ўзросту ўваходзяць у склад мясцовай пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Пра жыццё-быццё пярвічкі гутарым з яе старшынёй Уладзімірам Паўлавічам Выскваркам. высквар — З усіх ветэранаў толькі адзін — Міхаіл Мацвеевіч Паўлаў — удзельнік і інвалід Вялікай Айчыннай вайны. 124 ветэраны маюць больш за 80 гадоў, а 10 — больш за 90. Частка (10%) яшчэ працуе. І гэта вельмі добра: яны яшчэ патрэбны ў калектывах, бо з’яўляюцца прыкладам добрай працы, сувязі розных пакаленняў. — Уладзімір Паўлавіч, як супрацоўнічаеце з мясцовай уладай, сельгаспрадпрыемствам? — Сувязі самыя цесныя. Уся работа ветэранаў і для ветэранаў каардынуецца і ўдасканальваецца ў сельвыканкаме на чале са старшынёй М.І. Стружко. Дырэктар ААТ «Семежава» А.І. Жданеня даў згоду на абнаўленне брацкай магілы. І вельмі важна адзначыць, што ў планах Анатоля Іосіфавіча стварэнне музея ў гаспадарцы, тым больш, што матэрыялаў захавалася багата. Сумесна з прафкамам сельгаспрадпрыемства (старшыня У.В. Лянько) высылаюцца віншавальныя паштоўкі ветэранам, уручаюцца падарункі да Дня работнікаў АПК, Дня пажылых людзей, юбілярам. Без пытанняў кожны пажылы чалавек можа выпісаць у гаспадарцы для асабістых патрэб збожжа. — Вядома, што асабіста Вы — ветэран педагагічнай нівы. Ці не забываюць калегі? — У школе педагогаў-ветэранаў усяго дзевяць. Мы з’яўляемся ганаровымі членамі педагагічнага савета. Даволі часта нас запрашаюць у госці на першы званок, Дзень настаўніка, вечар сустрэчы выпускнікоў, выпускны баль і іншыя выхаваўчыя мерапрыемствы, якія право-дзяць класныя кіраўнікі са сваімі вучнямі. Таксама даволі частымі і жаданымі гасцямі ў школе з’яўляюцца вязень Ніна Андрэеўна Калеснік і воін-інтэрнацыяналіст Іван Міхайлавіч Пыско. Прафкамам (старшыня А.В. Сянюк) рэгулярна высылаюцца віншавальныя паштоўкі ветэранам, а сёлета мы яшчэ атрымалі і навагоднія падарункі. Дробязь, але вельмі прыемная. Пасля гэтага адчуваеш асалоду: ты не забыты, ты з калектывам! У 2018 годзе Семежаўскай школе споўніцца 150 гадоў. Думаем, што без удзелу, дапамогі ветэранаў гэта свята не абыдзецца. — Як жа семежаўскія ветэраны арганізоўваюць свой адпачынак? — Адзначу, што наш Цэнтр культуры і вольнага часу не дае нам спакойна жыць. Праводзяцца розныя мерапрыемствы для моладзі з запрашэннем ветэранаў. Гэта шматлікія выставы, конкурсы, канцэрты, абрады, пасяджэнні клубаў і г.д. У ліку актывістаў — Н.А. Калеснік, В.М. Кіеня, В.В. Мікалаевіч, З.І. Кравец, М.М. Астапеня, М.П. Харковіч, Н.П. Рымжа і іншыя. Удзельнікі гуртка пры цэнтры даюць канцэрты для пажылых людзей у Семежаўскай участковай бальніцы, для інвалідаў. Удзел у абрадзе «Цары», свяце вёскі — гэта ўжо традыцыя. Не забываем мы і пра духоўнае адраджэнне: збіраем грошы на будаўніцтва царквы ў аграгарадку, якое распачалося, але з-за адсутнасці сродкаў ідзе павольна. Увогуле для сябе я зрабіў выснову. Галоўнае, каб кожны ветэран адчуваў, што ён яшчэ патрэбен, яго не забылі. Так, як гэта робіцца на нашай семежаўскай зямлі.   Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей