Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Международный конгресс «500 лет белорусского книгопечатания» пройдет в Минске в сентябре

17.02.2017
000027_395148_big Аб гэтым паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання гэтай памятнай даты. Папярэднія даты правядзення кангрэсу — 14-16 верасня. Акрамя таго, у плане мерапрыемстваў на 2017 год — міжнародны выставачны праект «Францыск Скарына і яго эпоха», стварэнне дакументальнага фільма, прысвечанага першадрукару (з перакладам на замежныя мовы), для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, а таксама рэалізацыя беларускага мастацка-адукацыйнага праекта «Спадчына Францыска Скарыны» пад эгідай ЮНЕСКА. Паводле слоў  міністра культуры, прадугледжваецца правядзенне арт-пленэраў у Беларусі, Літве, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхіі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена мясцінам, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны. Сумесна з беларускай дыяспарай там будуць праводзіцца памятныя мерапрыемствы і выстаўкі. Усяго ў плане па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў. Хаця, як трапна заўважыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, на самай справе іх будзе значна больш, бо розныя ўстановы яшчэ працягваюць уносіць свае прапановы. Гэта значыць, што на працягу года ледзь не кожны дзень імя Францыска Скарыны будзе гучаць са сцэн і высокіх трыбун, каб яшчэ раз нагадаць, што наша дзяржава мацуецца гістарычнымі каранямі. У тым ліку да святкавання шырока далучацца беларускія рэгіёны. Цяпер, напрыклад, можна гаварыць аб фестывалі «Кніжныя скарбы Беларусі», які рыхтуецца Гродзенскім аблвыканкамам, выстаўцы творчых работ студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа «Нараджэнне кнігі», правядзенні літаратурных гадзін, тэматычных вечароў, гісторыка-паэтычных падарожжаў, прысвечаных беларускаму кнігадрукаванню, якія рыхтуе Мінскі гарвыканкам.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей