Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ, намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Касінскі, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік і воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Пыл усклалі карзіны кветак на магілы загінуўшых у афганскай вайне. Яны наведалі месцы пахавання Валянціна Вайцяховіча — у вёсцы Дусаеўшчына, Дзмітрыя Калевіча — в. Стары Капыль, Аляксандра Карповіча — в. Бабоўня, Уладзіміра Драцкага — в. Чырвоная Дубрава, Генадзя Міхалковіча — в. Мацкевічы.
[caption id="attachment_55417" align="aligncenter" width="580"]

На магіле Аляксандра Карповіча[/caption]
Таксама, па традыцыі, штогод прынята наведваць бацькоў загінуўшых. На жаль, на тэрыторыі раёна іх засталося зусім мала. Сустрэліся з Соф’яй Іванаўнай Міхалковіч (маці Генадзя Міхалковіча) з Мацкевіч і ўручылі матэрыяльную дапамогу ад Капыльскага райвыканкама.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии