Па пытанні працаўладкавання звярнуўся жыхар в. Андросаўшчына. Юрый Вітольдавіч раней працаваў на Мінскім трактарным заводзе намеснікам начальніка аховы па тэхнічнай частцы. Але ў 2016 годзе яму давялося звольніцца і пераехаць на малую радзіму, каб даглядаць маці. Без працы мужчына сядзець не можа, таму і прыйшоў да кіраўніка раёна па дапамогу. Як запэўніў Анатоль Ліневіч, будуць разгледжаны розныя варыянты і па меры магчымасці аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні.
Пытанне ўмоў аплаты працы паднялі асемянатары ААТ «Душава». Яно будзе вывучана дэталёва з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а адказ будзе дасланы заяўнікам.
Зварот наконт павелічэння плошчы аднаго з прыватных магазінаў у Капылі будзе вырашаны ў рамках заканадаўства.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии