Парадак:
17 лютага, пятніца
17.00 — урачыстае прывітанне.
18.00 — Святая Імша.
19.00 — дэманстрацыя фільма аб Фацімскіх аб'яўленнях.
18 лютага, субота
9.00 — малітвы перад фігурай.
10.00 — Святая Імша.
11.00 — дэманстрацыя фільма аб Фацімскіх аб'яўленнях (паўтор).
Святар Аляксандр Тарасевіч,
пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі

Маці Божая Фацімская ўпершыню з’явілася тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце ў 1917 годзе. Фаціма — мясцовасць у Партугаліі. Напачатку неспакойнага ХХ стагоддзя яна перадала людзям шэраг прароцтваў, якія спраўдзіліся. Таму яны і былі афіцыйна прызнаныя Ватыканам і каталіцкай царквой.
Некалькі прароцтваў Марыі Фацімскай датычыліся і нашых зямель. Святая прадбачыла адраджэнне хрысціянскай веры, нягледзячы на эпоху атэізму. Таксама ёй належыць прадбачанне дзвюх войнаў мінулага стагоддзя — Першай і Другой сусветных.
Маці Божая Фацімская карыстаецца вялікім даверам і шанаваннем у католікаў усяго свету.
Комментарии