Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Плодотворная работа рождает успех

13.02.2017
Гімназія — гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт наступных пакаленняў. Адна з найважнейшых задач гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі — стварэнне такой адукацыйнай прасторы, у якой максімальна рэалізуюцца магчымасці кожнага вучня як залог яго паспяховай сацыялізацыі. У 2016 годзе ўстанове адукацыі споўнілася 15 гадоў. За гэты час педагагічны калектыў папоўніўся маладымі, актыўнымі, перспектыўнымі настаўнікамі. Менавіта яны разам з навучэнцамі і іх бацькамі ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці вучняў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яе каштоўнасці. Можна сказаць, што гімназія — гэта сусвет, дзе свет дарослых, свет кожнага дзіцяці зліваецца ў адзінае цэлае. [caption id="attachment_55334" align="aligncenter" width="580"]Настаўнік пачатковых класаў Ала Була праводзіць адкрыты  ўрок для ўдзельнікаў раённага семінара Настаўнік пачатковых класаў Ала Була праводзіць адкрыты ўрок для ўдзельнікаў раённага семінара[/caption] Штогод спіс знакамітых дат і падзей гімназічнага жыцця папаўняецца: 2008 і 2013 гады запомняцца тым, што менавіта тады ўстанова адукацыі прайшла дзяржаўную акрэдытацыю і пацвердзіла ганаровы статус гімназіі; у 2015-м ёй было прысвоена імя былога выпускніка сярэдняй школы № 1 г. Капыля Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі; сёлета капыльская беларуская школа, на базе якой і была ўтворана гімназія, адзначыла сваё 115-годдзе. Сённяшнія выпускнікі гімназіі — заўтра паспяховыя прафесіяналы ў самых розных напрамках дзейнасці — навуцы, адукацыі, бізнесе, палітыцы. Адукацыйная мадэль і сістэма дадатковай адукацыі, што склаліся ва ўстанове адукацыі, здольны абазначыць тую індывідуальную траекторыю, якая забяспечвае развіццё кожнага навучэнца. Вялікая ўвага надаецца ўкараненню інфармацыйных тэхналогій. Паводле слоў дырэктара гімназіі Ірыны Іванаўны Абас, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў павышэння матывацыі, індывідуалізацыі, развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў. Кабінет інфарматыкі, лінгафонны, лінгвістычны кабінеты з’ўляюцца магутнай накапіцельнай базай электронных  адукацыйных  рэсурсаў,  даступных  для штодзённага  выкарыстання на ўроках, факультатывах, падчас індывідуальных заняткаў і аб’яднанняў па інтарэсах. Камп’ютарнай тэхнікай абсталяваны вучэбныя кабінеты, рабочыя месцы адміністрацыі, бібліятэка, метадычны кабінет, кабінеты аховы працы, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара. Усе камп’ютары маюць магчымасць выхаду ў інтэрнэт. Дарэчы, многае абсталяванне было набыта пры дапамозе Капыльскага вопытнага лясгаса, з якім у гімназіі даўняе плённае і трывалае сяброўства. У навучальным і выхаваўчым працэсах выкарыстоўваецца сучаснае праграмнае абсталяванне, у 5-11 класах разам са звычайным дзённікам ужываецца электронны, а з 1 верасня бягучага года ў якасці эксперыменту плануецца ў адным з класаў зусім адмовіцца ад папяровых дзённікаў. Вопыт гімназіі па выкарыстанні інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій вывучаецца іншымі ўстановамі адукацыі раёна і вобласці: зусім нядаўна на яе базе адбыўся семінар «Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе і кіраўнічай дзейнасці». Прыгожыя, добраўпарадкаваныя кабінеты падтрымліваюць атмасферу творчасці і нацэліваюць на прадукцыйную працу. Рамонтныя работы вяліся з дапамогай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, паспрыяў аддзел і набыццю новай сучаснай мэблі. У такой атмасферы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў і нараджаюцца зорачкі, якія заявілі пра сябе ўжо далёка за межамі раёна. — Я лічу, што поспехі нашых выхаванцаў на абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды з’яўляюцца вынікам сістэмнай работы, арганізаванай у гімназіі, і менавіта яна дае плён, — адзначае Ірына Абас. — На рэзультат працуюць усе: адміністрацыя гімназіі, увесь педагагічны калектыў і, вядома ж, бацькі. Несумненна, вялікая роля належыць самім юным інтэлектуалам і непасрэдна педагогам, якія іх рыхтуюць. Падрыхтоўка да алімпіяд ідзе і падчас канікул, у тым ліку летніх. Рабяты з задавальненнем наведваюць дадатковыя заняткі, сумяшчаюць вучобу з адпачынкам у профільных лагерах — для іх гэта нешта накшталт заахвочвання, паколькі часткова пуцёўкі аплочвае гімназія за кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці. Ёсць у гімназіі і свая сістэма ўзнагароджвання таленавітых дзяцей. Пераможцы і ўдзельнікі рэспубліканскага этапа алімпіяды атрымліваюць падарункі — летась гэта былі камп’ютарныя мышкі і флэшкі, сёлета вырашылі набыць для рабят абанементы ў басейн. Акрамя таго са сродкаў апякунскага савета гімназіі іх заахвочваюць грашовымі прэміямі. Не застаюцца па-за ўвагай і педагогі, якія старанна рыхтуюць навучэнцаў да ўдзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах: алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях. Увогуле Ірына Іванаўна ўпэўнена: у тым, што навучэнцы гімназіі трэці год запар паспяхова ўдзельнічаюць у алімпіядным руху, ёсць заканамернасць — ва ўстанове адукацыі вучацца высокаматываваныя дзеці і працуюць прафесійныя педагогі. Але ўсё ж такі галоўны рухальнік да вяршыні — гэта праца. Таму словы: «Працуй сумленна штодня — і поспех знойдзе цябе» — можна лічыць аксіёмай, якую ўзяў на ўзбраенне калектыў гімназіі. Маргарыта САКОВІЧ Фота з архіва гімназіі

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей