Юбілейным датам быў прысвечаны вечар сустрэчы выпускнікоў, што адбыўся ў ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі». Летась споўнілася 115 гадоў з дня заснавання СШ № 1 і 15 гадоў з таго часу, як яна набыла статус гімназіі.
Па-асабліваму святочная атмасфера панавала ў гэты суботні вечар у сценах навучальнай установы. На мерапрыемства завіталі шматлікія выпускнікі і настаўнікі-ветэраны, цяперашнія навучэнцы і педагогі і, безумоўна, госці.
[caption id="attachment_55327" align="aligncenter" width="580"]

Сярод выпускнікоў мінулых гадоў — Ілля Кац, Ліна Пуставая і Анна Арлоўская[/caption]
Распачала свята дырэктар гімназіі Ірына Абас. «Нашы юбілеі, наша сустрэча — гэта і вялікая радасць, і вялікая адказнасць перад тымі, хто працаваў да нас, — адзначыла Ірына Іванаўна. — Але наша работа пацвярджаецца добрымі вынікамі, у чым заслуга творчага, зладжанага калектыву педагогаў і вучняў». Ірына Іванаўна ўзгадала пра дасягненні навучальнай установы, прывітала ветэранаў педагагічнай працы, выпускнікоў розных гадоў.
[caption id="attachment_55328" align="aligncenter" width="400"]

Алена Міхайлоўская ўручае сертыфікат Ірыне Абас[/caption]
З 2014 года гімназія прымае ўдзел у рэалізацыі абласнога праекта «Знакамітыя выпускнікі»: навучэнцы знаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі школы, жыццём і прафесійнымі дасягненнямі знакамітых выпускнікоў. Падчас вечара сертыфікаты «Знакаміты выпускнік» былі ўручаны былому дырэктару Капыльскага райаграпрамзабеспячэння Іллю Яфімавічу Кацу, урачу Капыльскай ЦРБ Ліне Антонаўне Пуставой і кандыдату гістарычных навук Віктару Паўлавічу Кісялю (за яго сертыфікат атрымала пляменніца Марына Валянцінаўна Галіцкая).
Шматлікія старонкі мерапрыемства былі прысвечаны гісторыі навучальнай установы. Успамінамі пра мінулае было прасякнута і выступленне былой настаўніцы школы, а цяпер старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі гімназіі Анны Іосіфаўны Арлоўскай.

Віншаванні з юбілейнымі датамі, удзяч-насць ветэранам, цяперашнім педагогам і вучням выказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская. Алена Станіславаўна падкрэсліла, што гімназія № 1 — адна з лепшых устаноў у раёне, яна адзначаецца на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Вядома ж, у гэты дзень не абышлося без падарункаў. Ад раённага выканаўчага камітэта Алена Міхайлоўская ўручыла інфармацыйную сістэму, якая будзе ўстаноўлена ў фае гімназіі, а ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — сертыфікат на 20 тысяч рублёў для правядзення ў 2017 годзе рамонтных работ ва ўстанове, каб яна станавілася яшчэ больш прыгожай і сучаснай.
Эстафету цёплых слоў удзячнасці і падарункаў прадоўжылі выпускнікі, якія сабраліся на сустрэчу. Тут былі і тыя, хто развітаўся са школай больш чым 50 гадоў таму, і тыя, хто яшчэ летась сядзеў за школьнай партай. Яны ўспаміналі гады свайго бесклапотнага юнацтва, педагогаў, сяброў, розныя цікавыя падзеі.
А святочную атмасферу на працягу вечара стваралі юныя артысты гімназіі. Сваё майстэрства дэманстравала добра вядомая ўжо не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі «зорачка» Настасся Карповіч. Радавалі сваімі выступленнямі таксама Ангеліна Дораш і Настасся Бачко.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии