Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Призы от газеты «Слава працы» вручены лучшим распространителям районки

07.02.2017
Прызы ад газеты «Слава працы»  ўручаны лепшым распаўсюджвальнікам раёнкі, якія забяспечылі найбольшы прырост падпіснога тыражу ў параўнанні з леташняй падпісной кампаніяй. Яны атрымалі сертыфікаты на набыццё тавара ў магазінах Капыльскага райспажыўтаварыства і каляровую друкаваную прадукцыю, вырабленую ў вытворчым аддзеле рэдакцыі. [caption id="attachment_55195" align="aligncenter" width="580"]Валянціна Юруц (злева) уручае падарункі Ніне Аляксанавай Валянціна Юруц (злева) уручае падарункі Ніне Аляксанавай[/caption] Прыз за першае месца застаўся ў Капылі: менавіта тут у аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» працуе Ніна Васільеўна Аляксанава. Жанчыну запрасілі ў рэдакцыю, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы шчыра павіншавалі і пажадалі плённага і выніковага супрацоўніцтва. А сертыфікат на 69 рублёў, каляровы насценны каляндар і блакнот пераможцы ўручыла галоўны бухгалтар рэдакцыі Валянціна Юруц. Па даных, якія прадаставілі ў Капыльскім раённым вузле паштовай сувязі, Ніне Аляксанавай удалося павялічыць колькасць экзэмпляраў раённай газеты са 170  (на 1 студзеня 2016 года) да 227 у гэтым годзе. І нядзіўна: абавязкі паштальёна Ніна Васільеўна ведае, як кажуць, «на выдатна», бо  працуе ў гэтай галіне ажно з 1981 года.
Раённая газета «Слава працы» — адно з самых папулярных выданняў на Капыльшчыне. Яна займае другое месца ў Мінскай вобласці па насычанасці на тысячу жыхароў, якая складае 188 экзэмпляраў.
— Я пачынала працаваць яшчэ ў старым будынку пошты, — расказвае жанчына. — За ўвесь час, што жыву на Капыльшчыне, пазнаёмілася з вялікай колькасцю людзей. Але галоўны сакрэт, лічу, ва ўменні наладжваць адносіны, размаўляць з чалавекам. Ды наогул, проста не трэба ленавацца. Пасля таго, як разнясу газеты (а мой участак з вуліцы Цімкавіцкай і да Скабіна), іду афармляць падпіску ў арганізацыі і да людзей. Добра выпісваюць газеты супрацоўнікі райвыканкама, раённага Цэнтра культуры, санстанцыі. Капылянам падабаецца раёнка, гавораць, што газета стала больш насычанай і цікавай. [caption id="attachment_55194" align="alignleft" width="203"]Алеся Ярмаліцкая Алеся Ярмаліцкая[/caption] Гэтак жа лічаць і жыхары аграгарадка Цімкавічы і вёскі Чарнагубава, дзе ў АПС «Цімкавічы» працуе другая пераможца — Аксана Іванаўна Марозава, якая атрымала сертыфікат на 46 рублёў і таксама друкаваную прадукцыю. Дарэчы, паштальён павысіла свой вынік са 140 экзэмпляраў да 154. На Капыльшчыну Аксана Іванаўна прыехала з Крупак, купіла тут хату, выйшла замуж. Але работа паштальёна для яе не новая: яна і ў Крупках разносіла газеты. Па водгуках жанчыны, «Слава працы» выпісваюць добра: вяскоўцы цікавяцца жыццём раёна. — Пра тое, што я стала пераможцай, мне паведамілі супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі па тэлефоне, — сціпла ўсміхаючыся, расказвае жанчына. — Сказаць па-праўдзе, вельмі прыемна. Я і сама раёнку выпісваю: мне падабаецца газета. [caption id="attachment_55193" align="aligncenter" width="580"]Аксана Марозава Аксана Марозава[/caption] Прыз за трэці вынік — сертыфікат на 26 рублёў і друкаваную прадукцыю — атрымала паштальён АПС «Лясное» Алеся Вячаславаўна Ярмаліцкая. У яе таксама добры паказчык: у пачатку 2016 года было аформлена 75 экзэмпляраў, зараз стала 88. — Такога прыемнага падарунка нават і не чакала! — з радасцю ў голасе гаворыць Алеся Вячаславаўна. — Свой прафесійны выбар я перамяніла ў 2012 годзе. Справа ў тым, што паштальёнам працавала мая мама Вера Уладзіміраўна Пішчынская, і пасля таго, як яна пайшла на заслужаны адпачынак, я вырашыла перайсці на гэтае месца. На працягу 5 гадоў тыраж падпіскі імкнуся трымаць. Лясное, Думічы, Леткаўшчына і Руднічкі — вось мая зона асблугоўвання. Людзі заўсёды з задавальненнем выпісваюць менавіта раёнку. На яе старонках шмат рознай інфармацыі: і рэклама, і віншаванні, і допісы пра людзей. Напрыклад, падпіску адразу на паўгода ўжо на працягу доўгага часу афармляе Таццяна Рымашэўская. Пастаянна выпісваюць раёнку  фермеры Уладзімір Бабко і Віктар Кубрак, кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства Леанід Станіслаўчык. Ведаеце, асабліва напоўнена сумка менавіта ў суботу, калі большасць газет складае «Слава працы». — Наша Алеся Вячаславаўна вельмі старанная працаўніца, — дапаўняе начальнік АПС Ганна Шчэрба. — Ды і наогул, мы, вяскоўцы, вельмі любім родную раёнку. Рэдакцыя выказвае шчырую падзяку ідэалагічнаму актыву раёна, усім работнікам пошты, грамадскім распаўсюдж-вальнікам, кіяскёрам «Белсаюздруку» за падтрымку раённага выдання. Няхай наша сумесная работа і надалей будзе плённай і яшчэ больш выніковай. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей