Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

В Копыльском РЦК состоялось выступление образцового эстрадного оркестра под руководством Льва Михайловича Конопляника

06.02.2017
Марозным зімовым вечарам у раённым Цэнтры культуры сабраліся аматары сапраўднай музыкі, каб паслухаць выступленне ўзорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Льва Міхайлавіча Канапляніка. [caption id="attachment_55185" align="aligncenter" width="580"]IMG_8739 Калектыў узорнага эстраднага аркестра[/caption] Россып дыяментавых водбліскаў, рубінавых ззянняў,  сапфіравых зіхаценняў... Такі па-сапраўднаму рознакаляровы настрой, калі кожны гук набываў нейкае новае адценне, стваралі юныя музыканты. Дарэчы, падобныя канцэрты адбываюцца рэгулярна. Жыхары Капыля і раёна прывыклі, што паслухаць папулярныя джазавыя і эстрадныя кампазіцыі можна ў раённым Цэнтры культуры прыкладна раз у год, а кожную вясну гледачамі становяцца навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага горада. [caption id="attachment_55184" align="aligncenter" width="580"]IMG_8743 Леў Канаплянік (у цэнтры) з сынамі Алегам і Андрэем[/caption] У гэты вечар сярод іншых гучалі мелодыі Аляксандра Гебеля, да некаторых музычных твораў Леў Канаплянік зрабіў аранжыроўкі сам. Так, у крыху адноўленым выглядзе гледачы пачулі знакамітую беларускую народную песню «Саўка ды Грышка». Кампазіцыю Аляксандра Вініцкага «Маленькі каўбой», якая, дарэчы, была напісана для выканання на гітары, Леў Міхайлавіч адаптаваў для аркестра. — Каб музыка гучала па-сапраўднаму прафесійна і выразна, трэба шмат працаваць, — упэўнены Леў Канаплянік. —  Таму займацца прыходзіцца спачатку індывідуальна з кожным выканаўцам, потым — у групах. На кожнай сумеснай рэпетыцыі аркестра мы імкнёмся сыграць увесь рэпертуар. [caption id="attachment_55183" align="aligncenter" width="580"]Спявае Настасся Карповіч Спявае Настасся Карповіч[/caption] Як і раней, існуе праблема выканаўцаў: аркестр пакідаюць выпускнікі Дзіцячай школы мастацтваў. І не заўсёды ім ёсць замена. Таму на нядаўнім канцэрце не было чутно ўдарных інструментаў — няма музыканта. Калі-нікалі выручаюць былыя навучэнцы школы, цяперашнія студэнты Багдан Шыпай і Дзмітрый Уласаў. Дапамагаюць і сыны Льва Міхайлавіча: на бас-гітары іграе старэйшы Андрэй, на трамбоне — малодшы Алег. Добра, калі побач аднадумцы. Леў Канаплянік вельмі ўдзячны юным музыкантам, тым, хто, нягледзячы на час і іншыя заняткі, заўсёды прыходзіць на рэпетыцыі, займаецца самастойна. Настаўнік упэўнены: калі ёсць вялікая працаздольнасць і жаданне займацца, будзе добры вынік. Такія старанныя музыканты і ўваходзяць у склад аркестра. На трубах іграюць Валянцін Курганскі, Яраслаў Топчый, Павел Грынявіцкі, Арцём Ермаковіч, на трамбонах — Мікіта Барташэвіч, Ягор Грыбок, Павел Сянькевіч. Выдатнымі саксафаністамі з’яўляюцца Ягор Мароз, Настасся Таўчкова, Ганна Матусевіч, Казімір Давідовіч. Клавішныя партыі выконваюць Валерыя Пуставая, Аліна Мароз і Яўген Свяцкі. Цудоўна гучаць бас-гітары ў руках Настассі Карповіч (якая ж, да таго, з’яўляецца і салісткай), Вольгі Туроўскай і Аляксандры Смаль. Канцэртмайстры аркестра — выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў  Кірыл Мікалаевіч Марыніч, Дзмітрый Уладзіміравіч Масілевіч, Марына Пятроўна Сільвановіч і Алена Васільеўна Валчкевіч. А ў гэты вечар гледачы змаглі паслухаць сольны нумар на саксафоне ў выкананні Юліі Мароз і Зарыны Квач. У склад калектыву дзяўчынкі яшчэ не ўвайшлі, але старанна рыхтуюцца. Акрамя таго, асалоду ад цудоўных спеваў прысутныя ў зале атрымалі і дзякуючы выступленням вакальных груп «ІЛОНА» і хлопчыкаў. —  Мне падабаецца тое, што я раблю, — гаворыць Леў Канаплянік, — без улюбёнасці ў сваю працу не можа быць добрых вынікаў. Таму і зіхацяць гукі, народжаныя падчас канцэртаў узорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка, рознакаляровымі фарбамі… Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей