Маніторынг, праведзены прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы Капыльскага райвыканкама і рэдакцыяй газеты «Слава працы», паказаў, што не ўсе прыватныя прадпрымальнікі ведаюць і выконваюць патрабаванні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431 ад 23 верасня 2011 года «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносін у сферы адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў».
[caption id="attachment_55074" align="aligncenter" width="580"]

1[/caption]
Згодна з гэтым Указам, калі не ўдавацца ў падрабязнасці, людзі, якія зарэгістраваліся ў якасці ІП, могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі атрыманых зямельных участкаў, але пры ўмове, што яны маюць адпаведны дазвол выканаўчай улады і выконваюць патрабаванні пэўных норм і правіл. Пад увагу бярэцца перш за ўсё супрацьпажарная бяспека і санітарныя нарматывы. Падчас наведвання некаторых населеных пунктаў раёна і сустрэчы з грамадзянамі, якія займаюцца, у прыватнасці, рамонтнымі, шынамантажнымі работамі, былі выяўлены як станоўчыя, так і адмоўныя моманты.
[caption id="attachment_55072" align="aligncenter" width="580"]

2[/caption]
У якасці ўзору таго, наколькі адказна індывідуальны прадпрымальнік ставіцца да выканання заканадаўства, можна назваць жыхара аграгарадка Старыца Вячаслава Завору. Напрыканцы мінулага года ён закончыў будаўніцтва гаража на сваім прысядзібным участку
(здымак 1), які плануе выкарыстоўваць у якасці аўтамайстэрні. Вядзенне работ было ўзгоднена з аддзелам архітэктуры райвыканкама і іншымі зацікаўленымі службамі, выкананы патрабаванні санітарных норм і правіл і супрацьпажарнай бяспекі. Вячаславу Віктаравічу была дадзена кансультацыя наконт яго дзеянняў пасля таго, як ён атрымае тэхнічны пашпарт на пабудаваны гараж: напісаць заяву на імя старшыні райвыканкама з просьбай дазволіць правядзенне ў гэтым гаражы аўтарамонтных работ. Дарэчы, за атрыманне дазволу плата не прадугледжваецца.
[caption id="attachment_55073" align="aligncenter" width="580"]

3[/caption]
Пакуль не атрымліваецца выканаць патрабаванні заканадаўства Уладзіміру Марозу з вёскі Бабоўня. Індывідуальны прадпрымальнік паспрабаваў займацца шынамантажом, але пасля таго, як да яго наведаліся прадстаўнікі землеўпарадкавальнай службы, зразумеў, што трэба шукаць іншы варыянт для арганізацыі рамонтных работ. Паколькі на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, дзе ён пражывае са сваёй сям’ёй, не выконваюцца неабходныя санітарныя і супрацьпажарныя нормы, Уладзімір Віктаравіч мае намер звярнуцца ў Бабаўнянскі сельвыканкам з просьбай аб выдзяленні яму дадатковага зямельнага ўчастка, дзе ён зможа пабудаваць гараж з аўтамайстэрняй. Для індывідуальнага прадпрымальніка гэта будзе добры варыянт.
Па словах Дзяніса Давідоўскага з вёскі Камсамольская, які таксама мае пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, рамонтнымі работамі ён пакуль займацца не плануе. Тым не менш, і яму былі дадзены рэкамендацыі, як не стаць парушальнікам Закону.
Ёсць шмат пытанняў у землеўпарадкавальнай службы да Уладзіміра Караля, які на ўскрайку адной з вуліц вёскі Траянава стварыў сапраўдны могільнік разбітых аўтамабіляў
(здымкі 2 і 3). На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, паўз яго, на супрацьлеглым баку вуліцы стаіць больш за чатыры дзясяткі пабітых аўтамабіляў, якія, хутчэй за ўсё, аднавіць ужо немагчыма. На імя гэтага грамадзяніна выпісана прадпісанне, дзе гаворка ідзе аб самавольным захопе зямлі і антысанітарным стане зямельнага ўчастка з рэкамендацыяй здаць аўто на металалом.
Гэта толькі некалькі прыкладаў узаемаадносін індывідуальных прадпрымальнікаў і заканадаўства. Спадзяёмся, што гэты матэрыял дасць штуршок і іншым прадстаўнікам малога бізнесу нашага раёна задумацца над тым, што працаваць трэба па Законе.
Аляксандр МАЛЕЖ,
начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама;
Маргарыта САКОВІЧ,
намеснік галоўнага рэдактара газеты «Слава працы»
Фота Маргарыты САКОВІЧ
Комментарии