Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Віншуе прафсаюз

08.01.2011
Трыццаць дзяцей-сірот, якія навучаюцца ў Капыльскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, атрымалі напярэдадні Новага года падарункі ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Як расказаў старшыня райкама прафсаюза Аляксандр ТАТАРЫЦКІ, такая дабрачынная акцыя праводзіцца штогод: “Мы імкнёмся, каб юнакі і дзяўчаты, якім не хапае бацькоўскай ласкі, змаглі акунуцца ў радасную атмасферу свята, адчуць, што яны заўсёды могуць разлічваць на надзейную падтрымку з боку прафсаюзнай арганізацыі”. Салодкія пачастункі атрымалі таксама дзеці работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Прафсаюзныя камітэты гаспадарак сталі ініцыятарамі віншаванняў сваіх працоўных калектываў з Новым годам і Калядамі: казачныя Дзед Мароз і Снягурка наведаліся на кожны мехдвор, на кожную ферму і палявую брыгаду, каб павітаць вяскоўцаў і выказаць ім самыя найлепшыя пажаданні. Літаральна на кожнай цэнтральнай сядзібе прайшлі навагоднія прадстаўленні і агеньчыкі. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей