Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Футбол: на выездзе і дома

09.01.2011
22 – 24 снежня ў Салігорску прайшоў турнір па міні-футболе сярод юнакоў 1997 года нараджэння і маладзей, прысвечаны памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, трэнера футбольнага клуба “Шахцёр” І. Г. Шчокіна. Восем каманд прэтэндавалі на званне мацнейшай. У спаборніцтвах прыняла ўдзел і капыльская дружына, у склад якой увайшлі выхаванцы футбольнага аддзялення спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР). Трохдзённы турнір аказаўся цікавым і насычаным, каманды паказвалі добрую і тэхнічную гульню. Нашым землякам не хапіла крыху ўдачы, каб пазмагацца за першынство. У выніку яны апынуліся на трэцяй прыступцы п’едэстала гонару, прапусціўшы ўперад юных футбалістаў салігорскага “Шахцёра” (першае месца) і мясцовую каманду ДЮСШ. Сярод лепшых ігракоў турніра названы і двое капылян – Дзяніс Лазюк і Ягор Ляшчынскі. 27–28 снежня Капыль прымаў удзельнікаў пераднавагодняга турніра па міні-футболе сярод юнакоў 2000 г. н. і маладзей, які праходзіў ужо ў другі раз. На запрашэнне адгукнуліся пяць каманд: дзве Капыльскай СДЮШАР, гг. Мінска (рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі БДУ), Слуцка і Дзяржынска. Узяўшы верх у чатырох сустрэчах, на першым месцы апынуліся дзяржынскія футбалісты. Сталічныя госці сталі другімі, а суседзі са Слуцка занялі трэцяе месца. Каманда “Капыль-1” на турніры выглядала дастойна і набрала столькі ж ачкоў, сколькі і “сярэбраны” і “бронзавыя” прызёры спаборніцтваў, але па розніцы забітых і прапушчаных мячоў стала чацвёртай. Сярод лепшых футбалістаў названы капыляне Павел Крукоўскі (трэнер Міхаіл Рымашэўскі) і Дзмітрый Жогаль (трэнер Сяргей Бельмач). Плануецца, што пераднавагодні турнір стане традыцыйным і ў будучым значна пашырыцца колькасць каманд-удзельніц. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей