Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Первичная ветеранская организация ОАО «П-з «Дусаевщина» объединяет в своих рядах около 460 человек

22.01.2017
Большасць яе членаў — людзі нераўнадушныя да ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. Па магчымасці, наколькі дазваляе здароўе, прымаюць удзел у рабоце грамадскага аб’яднання. [caption id="attachment_54894" align="alignleft" width="260"]Часлава Феліксаўна Грыгаровіч Часлава Феліксаўна Грыгаровіч[/caption] Нязменным старшынёй пярвічкі на працягу многіх гадоў з’яўляецца Часлава Феліксаўна Грыгаровіч. Педагог з багатым стажам, вопытам кіраўніцкай дзейнасці яна ведае, як знайсці падыход да людзей, як зазірнуць у іх душу. Чаславу Феліксаўну характарызуюць як разумнага, пісьменнага, добрасумленнага работніка ў мінулым, а сёння яна ўмела, карэктна аказвае дапамогу. Напрыклад, работнікі сельвыканкама на чале са старшынёй Вольгай Купрыенкай удзячны ёй за неабыякавасць, за тое, што ў яе можна павучыцца. Паміж імі наладжана цесная сувязь, гэтак жа, як і з мясцовым сельгаспрадпрыемствам, раённым Саветам ветэранаў, райвыканкамам. Кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі шмат увагі ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню: з удзелам яе,  а   таксама  мясцовай паэтэсы Ядвігі Малевіч, выпушчаны брашуры пра спаленых жыхароў в. Дусаеўшчына і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія нарадзіліся ў гэтых мясцінах. Разам з работнікамі культуры праводзяцца круглыя сталы, сустрэчы з дзецьмі і моладдзю. Былы настаўнік добра разумее, наколькі важна расказваць хлопчыкам і дзяўчынкам пра баявыя подзвігі дзядоў і прадзедаў, іх працоўныя здзяйсненні, выхоўваць у школьнікаў павагу да  старэйшага пакалення. «15 лютага адзначаецца дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а сярод загінуўшых у афганскай вайне — двое нашых землякоў. Яшчэ больш страшная бяда напаткала жыхароў Дусаеўшчыны 23 лютага 1943 года, калі фашыстамі былі спалены 72 мірныя жыхары, сярод якіх — дзеці, жанчыны, старыя. Пра гэта забываць нельга, — гаворыць Часлава Феліксаўна. — Узгадваючы пра жудасную трагедыю, заўсёды адзначаю, што такое не павінна паўтарыцца ніколі. Нам трэба больш клапатліва адносіцца да людзей, якія на свае вочы бачылі жахі вайны, а пазней — аднаўлялі разбураную гаспадарку, будавалі мірнае стваральнае жыццё». На жаль, сёння на тэрыторыі племзавода ў жывых няма ніводнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, паступова змяншаецца і колькасць людзей, якія памятаюць пра тыя жудасныя гады. Але Часлава Феліксаўна трымае пастаянную сувязь па тэлефоне з членамі сваёй ветэранскай арганізацыі, заўсёды віншуе іх са святамі, па меры магчымасці прымае ўдзел у сходах грамадзян у  населеных пунктах. У цеснай сувязі ветэраны працуюць і са старэйшынамі ўсіх вёсак мясцовай гаспадаркі: сумеснымі намаганнямі вырашаюцца надзённыя пытанні, праводзяцца работы па навядзенні парадку на памятных месцах і ў населеных пунктах. Словам, ветэранскае жыццё не заціхае. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей