Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Капыльскае райспажыўтаварыства прымала актыўны ўдзел у кірмашах, што праводзіліся на тэрыторыі вобласці і ў раёне.
Падчас выязнога гандлю ў Слуцку, Нясвіжы, Салігорску нашы кааператары прапаноўвалі жыхарам гэтых гарадоў кандытарскія вырабы, агародніну, вялікім попытам карысталася прадукцыя ўласнай вытворчасці Капыльскага кааппрама. У перадсвяточныя дні быў арганізаваны і вынасны гандаль на вуліцах нашага горада.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, агульны тавараабарот ад удзелу ў кірмашах за гэтыя дні склаў каля 23 тысяч рублёў.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии