За першую дэкаду студзеня ў дзяжурную часць Капыльскага РАУС паступілі паведамленні аб дзесяці сямейных скандалах, двух стратах мабільных тэлефонаў, адным крадзяжы маёмасці.
Як ужо паведамлялася, у гэты ж перыяд на тэрыторыі раёна адбыліся два сур’ёзныя дарожна-транспартныя здарэнні: са смяротным зыходам і цяжкімі пашкоджаннямі. Усяго ж супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС выяўлена 47 (летась — 96) парушэнняў Правіл дарожнага руху, з якіх тры здзейснілі вадзіцелі, якія кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Адзін быў п’яны за рулём паўторна на працягу года.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии