Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Руководители общественных организаций рассказали о сделанном и планах на будущее

16.01.2017
Кіраўнікі 25 грамадскіх арганізацый і арганізацыйных структур, якія працуюць на тэрыторыі раёна, сабраліся, каб пагутарыць аб дасягненнях і праблемах, задачах і напрамках дзейнасці на новы 2017 год. У сустрэчы прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. бизнес_рукопожатие Не сакрэт, што ў Капыльскім раёне функцыянуюць грамадскія арганізацыі, якія пастаянна знаходзяцца ў полі зроку: іх справы вядомы многім, пра іх дзейнасць часта расказваюць сродкі масавай інфармацыі. Аднак ці многія нашы чытачы могуць сказаць, якія задачы стаяць, напрыклад, перад пярвічнай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя пажарна-выратавальнага спорту» альбо раённай арганізацыйнай структурай рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»? Як аказалася, даволі важныя. Іншая справа, як яны рэалізуюцца. У Аляксандра Ліпніцкага было нямала пытанняў да Валерыя Долбіка, які ўзначальвае арганізацыю, што аб’ядноўвае вакол сябе аматараў палявання і рыбалкі. Паводле слоў Валерыя Уладзіміравіча, людзей, якія бавяць свой вольны час з паляўнічай стрэльбай у руках, становіцца менш. Страціла арганізацыйная структура і права на арэнду возера ў Багушах. Усё гэта адмоўна ўплывае на даходы і, у прыватнасці, на такі паказчык, як экспарт паслуг. А таму Аляксандр Ліпніцкі запатрабаваў распрацаваць канкрэтныя мерапрыемствы, якія змогуць палепшыць сітуацыю, і прадставіць іх на разгляд. Больш шырока выкарыстоўваць у сваёй рабоце сацыяльныя сеткі прапанавана Аляксандру Зялінскаму, які ўзначальвае Капыльскую арга-нізацыйную структуру РДГА «Беларускае дабраахвотнае пажарнае таварыства». Такім чынам можна даступна расказваць пра правілы пажарнай бяспекі прадстаўнікам розных слаёў насельніцтва. «Мы павінны навучыць людзей, як трэба сябе паводзіць у непрадбачанай сітуацыі, — адзначыў Аляксандр Ліпніцкі. — Адпрацаваць з імі алгарытм дзеянняў пры пажары і падчас іншай небяспекі». Атрымаў даручэнне арганізаваць раённыя спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце Віктар Гняцько — старшыня пярвічкі ГА «Беларуская федэрацыя пажарна-выратавальнага спорту». Уздымаліся падчас сустрэчы і праблемы, з якімі сутыкаюцца інваліды па зроку. Іх агучыла Наталля Хмыз, якая ўзначальвае пярвічную арганізацыю, што аб’ядноўвае такіх людзей. Каб палепшыць якасць жыцця інвалідаў, прагучала просьба аб арганізацыі работы сацыяльнага таксі, абсталяванні ўваходаў у прыватныя гандлёвыя кропкі парэнчамі і інш. Аляксандр Мікалаевіч паабяцаў вывучыць такую магчымасць. Расказвалі пра сваю работу таксама прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый. Галоўная думка, якая гучала падчас абмеркавання напрамкаў іх дзейнасці, заключаецца ў тым, што ўлада і грамадскасць павінны ісці насустрач адзін аднаму. Тады рэзультат будзе станоўчым, паколькі ў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве ўсё павінна рабіцца на карысць людзей. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей