На прэзідыуме раённага Савета ветэранаў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную ветэранскую арганізацыю 2016 года пад назвай «Раўненне на лепшых». Праходзіў ён у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 30-годдзя ветэранскага руху на Капыльшчыне.
[caption id="attachment_54657" align="aligncenter" width="560"]
Удзельнікі пасяджэння[/caption]
Агляд праводзіўся з мэтай актывізаваць работу пярвічных арганізацый, далучыць ветэранаў да актыўнай грамадскай дзейнасці, разнастаіць формы і метады работы, узаемадзеянне ветэранскіх арганізацый з іншымі грамадскімі фарміраваннямі, пракантраляваць выкананне палажэнняў калектыўных дагавораў, якія тычацца маральнай і матэрыяльнай падтрымкі ветэранаў.
Прэзідыум райсавета ветэранаў уважліва разгледзеў і прааналізаваў прадстаўленыя матэрыялы і адзначыў, што ветэранскімі арганізацыямі сумесна з кіраўніцтвам гаспадарак, арганізацый, прафсаюзнымі камітэтамі праведзена пэўная работа па вырашэнні праблем пажылых людзей.
Па выніках агляду-конкурсу вызначана шэсць пераможцаў. У іх ліку названы пярвічкі ААТ «Племзавод Дусаеўшчына» (старшыня Ч.Ф. Грыгаровіч), філіяла «Вялікая Раёўка» (Г.І. Лупанос), Цімкавіцкага сельсавета (З.К. Лявар), участка «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра» (С.І. Астрэйка), ААТ «Семежава» (У.П. Выскварка) і ААТ «Праснакі» (І.М. Злотнік).
Прадстаўнікі ветэранскага руху раёна атрымалі прэміі і падарункі. Падзякавалі за супрацоўніцтва і павіншавалі пераможцаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии