Напрыканцы мінулага і ў пачатку гэтага года дэпутаты парламента правялі прыёмы грамадзян у сваіх акругах.
[caption id="attachment_54662" align="aligncenter" width="560"]

Людміла Ніжэвіч (справа) падчас прыёму грамадзян у Капылі.[/caption]
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Людміла Ніжэвіч на тэрыторыі нашага раёна сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі ў Капылі, Цімкавіцкім і Семежаўскім сельсаветах.
Спектр пытанняў, што паступілі да парламентарыя, даволі разнастайны. Напрыклад, жыхарка аграгарадка Пясочнае прасіла дапамагчы разабрацца з пытаннем па набыцці дома ў сельгаспрадпрыемстве (яно патрабуе дадатковага вывучэння). Таксама вяскоўцаў хвалюе рамонт дарог. У прыватнасці, з Вялікіх Прусаў на Сцяпуры і па вул. Новай у Семежаве. Былі зададзены пытанні наконт прадастаўлення сацыяльнага жылля, па забеспячэнні Семежаўскай участковай бальніцы тэхнікай і выдзяленні транспарту для Семежаўскага сельвыканкама. Па некаторых з іх дадзены адпаведныя тлумачэнні, астатнія — узяты на кантроль і сумеснымі намаганнямі па магчымасці будуць вырашацца.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии