Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Герой сражался в разведке

11.01.2017
У снежні адзначыў 90-годдзе былы падпольшчык, разведчык атрада Кутузава 2-й Мінскай брыгады, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені, апошні ветэран Слабада-Кучынскага сельсавета Вячаслаў Пятровіч Гапонаў з вёскі Астрэйкі. На сцяне яго дома вясной мінулага года вучні Слабадакучынскай СШ разам са сваім настаўнікам Барысам Мікалаевічам Дзенісюком устанавілі памятную таблічку з выявай ордэна Айчыннай вайны І ступені. Так хлопчыкі і дзяўчынкі ўшанавалі гераічнае мінулае Вячаслава Пятровіча, які быў сувязным і разведчыкам у складзе партызанскага атрада імя Кутузава 2-й Мінскай брыгады, а затым старшыной у батальёне марской пяхоты, вызваляў г. Порт-Артур ад японскіх мілітарыстаў. Служыў мічманам на падводнай лодцы «Щука–125» на Далёкім Усходзе. Шмат цяжкіх выпрабаванняў выпала на яго долю: гібель сяброў, кровапралітныя баі… [caption id="attachment_54551" align="alignleft" width="350"]Вячаслаў Пятровіч Гапонаў Вячаслаў Пятровіч Гапонаў[/caption] У барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 14-гадовы юнак уступіў 29 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень па шашы Валяр’яны—Пухавічы рухаліся акупанты. А ён з Рыгорам Меркелем збіраў зброю па лясах і па абочынах дарог. Там знайшлі мінамёт і скрыні, напоўненыя мінамі. Зрабілі некалькі выстралаў па нямецкай калоне — і наўцёкі. Па іх адкрылі страляніну. Усяго юны змагар сабраў і перадаў партызанам у 1942 годзе 24 вінтоўкі, два станкавыя кулямёты «Максім», шмат патронаў, мін, гранат. Сабе пакінуў рэвальвер сістэмы Нагана, які потым браў з сабой у разведку, і самазарадную вінтоўку СВТ. Разведчык Гапонаў неаднаразова прабіраўся ў нямецка-паліцэйскія гарнізоны, дзе збіраў каштоўную інфармацыю, удзельнічаў у многіх баях. Шмат чаго здарылася за гады вайны. І зараз, адлічыўшы больш за 70 гадоў з яе заканчэння, Вячаслаў Пятровіч заўсёды дзеліцца ўспамінамі пра гады ваеннага ліхалецця з актывістамі клуба «Патрыёты Радзімы» ДУА «Слабадакучынская сярэдняя школа». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей