Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Добра адпачыць і набрацца сіл

07.01.2011
Зімовыя канікулы для школьнікаў Капыльшчыны праходзяць цікава і насычаны мноствам мерапрыемстваў.  Пра гэта расказала спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна КОРЗУН. 160 хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу шасці дзён (з 26 па 31 снежня) бавілі свой вольны час у лагерах з дзённым знаходжаннем, якія былі створаны на базе пяці ўстаноў адукацыі — СШ № 3 г. Капыля, Цімкавіцкай, Ванелевіцкай, Доктаравіцкай і Старыцкай адзінаццацігодак. Пры залічэнні ў гэтыя лагеры перавага аддавалася дзецям з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў, а таксама тым, хто мае праблемы з паводзінамі і знаходзіцца на ўліку. На харчаванне аднаго дзіцяці на дзень з бюджэту выдзяляліся датацыйныя сродкі ў памеры 6 тыс. рублёў. Арганізатары зімовага адпачынку школьнікаў адну са сваіх галоўных задач бачаць у тым, каб навучыць іх правільным паводзінам на дарозе і тым самым пазбегнуць дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, і наогул стварыць для сваіх выхаванцаў бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці. Для навучэнцаў усіх агульнаадукацыйных школ падчас канікул была падрыхтавана цікавая інфармацыйна насычаная і забаўляльная праграма. Паўсюдна прайшлі навагоднія ранішнікі, у тым ліку для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Не пакінуты без увагі выдатнікі вучобы, пераможцы разнастайных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў, спартыўных спаборніцваў. Адбыліся цікавыя экскурсіі, свае паслугі прапаноўваў і кінавідэапракат. Адным словам, усё робіцца для таго, каб новую навучальную чвэрць школьнікі Капыльшчыны распачалі ў добрым настроі, з вялікім запасам сіл і энергіі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей