Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Педагогі падвялі вынікі

07.01.2011
Адным з асноўных пытанняў, разгледжаных на апошнім савеце адукацыі, стала выкананне праграмы развіцця адукацыі раёна на 2006—2010 гады. З дакладам выступіў начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. У прыватнасці, ён адзначыў, што сістэму адукацыі Капыльскага раёна складаюць 48 устаноў рознага тыпу. За 2006—2010 гг. назіраецца зніжэнне колькасці навучэнцаў (з 4480 да 3409). Колькасць педагогаў зменшылася з 818 да 702. Але расце іх колькасць з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй: 13,4% (у 2006 г.), 19,9% (у 2010 г.). З 1999 г. створаны фонд падтрымкі маладых спецыялістаў, накіраваных на працу ў сельскую мясцовасць, з якога ім выплачваюцца 10 базавых велічынь. Акрамя таго, маладыя спецыялісты атрымліваюць даплату да тарыфнай стаўкі ў памеры адной базавай велічыні, ім выплачваюцца пад’ёмныя. У сістэме дашкольнай адукацыі раёна занята 135 педагагічных работнікаў, з іх 46 (34,8%) – з вышэйшай адукацыяй. Вядзецца мэтанакіраваная работа па павышэнні адукацыйнага ўзроўню педагогаў дашкольных устаноў. Завочна ў ВНУ вучацца 14 педагогаў. Нарматыў забеспячэння дзяцей месцамі ў дашкольных установах складае (дзяржстандарт 85%): у 2006 г. – 147,6%, у 2009 г. – 135%. Падрыхтоўка дзяцей пяцігадовага ўзросту да школы складае 100%. Па заканчэнні навучальнага года адзначаны рост паспяховасці, сярэдні бал па раёне – 7,0 (у 2009 г. – 6,7, у 2008 г. – 6,6). Якасць прадастаўлення адукацыйных паслуг па выніковай  атэстацыі – 55,8% высокага і дастатковага ўзроўню базавай атэстацыі і 77% — па ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Паступленне выпускнікоў у ВНУ складала 157 чалавек (53%) у 2007 г. і 168 (47,3%) у 2010 г. Прафілактыка дзіцячага сацыяльнага сіроцтва з’яўляецца адной з прыярытэтных задач у рабоце ўстаноў адукацыі. У сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 194 дзіцяці з 95 сем’яў. Для прафілактыкі сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва ў раёне з лістапада 2000 года функцыянуе дзіцячы сацыяльны прытулак, у якім прайшлі рэабілітацыю 356 дзяцей. Рэалізацыя Дэкрэта №18 садзейнічае зніжэнню росту сацыяльнага сіроцтва. Прасочваецца станоўчая дынаміка ў павелічэнні працэнта пакрыцця грашовых сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей: 14% — у 2005 г., 45% — у 2010 г. Аддзел і ўстановы адукацыі праводзяць сістэмную выхаваўчую работу, якая ахоплівае вучэбную і паза-ўрочную дзейнасць, уключае яе навукова-метадычнае, кадравае і арганізацыйна-структурнае забеспячэнне. Выхаванне павагі і адданасці сваёй дзяржаве, глыбокае ўсведамленне канстытуцыйнага абавязку грамадзяніна, сутнасці ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і, у канчатковым выніку, фарміраванне прыхільнасці дзяржаўнай ідэалогіі – найвышэйшая мэта выхаваўчай дзейнасці. У школах раёна працуюць 236 гурткоў, якія наведваюць 3480 выхаванцаў, у цэнтры дзіцячай творчасці, адпаведна, 76 і 1026, спартыўныя гурткі і секцыі наведваюць 2678 навучэнцаў. Колькасць членаў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” на 1 верасня 2010 г. – 1024 (82% ад колькасці навучэнцаў звыш 14 гадоў), ГА “БРПА” – 2177 (100%). У 2010—2011 навучальным годзе аддзел адукацыі вырашае задачы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і тэхнічнага стану будынкаў, забеспячэнні сацыяльнай абароненасці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, па развіцці сістэмы адукацыі з улікам эканамічных магчымасцей раёна, адукацыйных запытаў навучэнцаў, іх бацькоў і г. д. Таксама на пасяджэнні савета заслуханы вынікі прадметных алімпіяд, выкананне праграмы “Кадры”, падведзены вынікі франтальных праверак СШ №2 г. Капыля і дзіцячага сада №3. Дарэчы, работа абедзвюх правераных устаноў прызнана здавальняючай. Многія заўвагі, што ўзнікалі, ухілены ў ходзе праверак. Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей