Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Легендарный земляк

04.01.2017
З кожным новым днём жыцця я ўсё больш і больш усведамляю, што паняцці «Бацькаўшчына», «Вялікая Айчынная вайна», «ветэран», «герой» — вельмі святыя і пачэсныя. Яны напоўнены высокім грамадзянскім зместам і надзвычай палымяным патрыятычным пафасам. За імі паўстае ўся гісторыя беларускага народа. І як горка, што сёння моладзь нярэдка не ведае нічога з біяграфій сваіх гераічных і таленавітых суайчыннікаў. На шчасце, яшчэ  жывуць сярод нас героі, на якіх хочацца раўняцца, якімі можна ганарыцца.   [caption id="attachment_54432" align="aligncenter" width="580"]А.І. Ульяновіч у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падчас святкавання свайго 95-годдзя, 2016 г. А.І. Ульяновіч у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падчас святкавання свайго 95-годдзя, 2016 г.[/caption] Да такіх людзей я заўсёды адношу і Аляксандра Іосіфавіча Ульяновіча, якога лічу сапраўды легендарным чалавекам. Яго біяграфія — узор служэння Бацькаўшчыне, народу як у ваенны, так і ў пасляваенны, мірны час. Менавіта на жыццяпісе такіх лю-дзей мы і павінны выхоўваць падрастаючае пакаленне. Усе вялікія і малыя падзеі бурнага і рашаючага ХХ стагоддзя не абышлі Аляксандра Іосіфавіча. Больш за тое, ветэран радуе нас і ў ХХІ стагоддзі. Адзначыў нядаўна 95-годдзе! Яго біяграфія надзвычай багатая. Нарадзіўся будучы герой  3 кастрычніка 1921 года ў мястэчку Капыль. У Чырвоную Армію ён быў прызваны ў 1940 годзе. Перад самай вайной скончыў 66-ю школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў у Омску, атрымаўшы спецыяльнасць стралка-радыста дальняга бамбардзіроўшчыка «ДБ-3Ф». Быў накіраваны на службу ў другую вышэйшую школу штурманаў, што ў Іванаве. Свой баявы шлях Аляксандр Ульяновіч пачаў пад Смаленскам. Ваяваў пад Оршай, у небе над Беразіно. Толькі з ліпеня да канца 1941 года  яго экіпаж здзейсніў 18 баявых вылетаў. Яго самалёт цудам ацалеў, хоць і быў увесь у прабоінах. Пасля ранення Аляксандр Ульяновіч ляжаў у шпіталі. Потым яго перавялі ў наземныя войскі — начальнікам радыёстанцыі 62-га асобнага гвардзейскага батальёна сувязі 8-й гвардзейскай арміі. Франтавымі дарогамі ён прайшоў усю Вялікую Айчынную. Вызваляў Харкаў, Варшаву, дайшоў да Берліна. У маі 1945 года гвардыі старшына Ульяновіч хімічным алоўкам вывеў сваё прозвішча на пераможаным рэйхстагу. Навіне, што берлінскі гарнізон капітуляваў, радаваліся тады і малыя, і старыя. І, канешне ж, яны — салдаты доўгачаканай Перамогі. [caption id="attachment_54431" align="alignleft" width="256"]Гвардыі старшына Аляксандр Ульяновіч, 1945 г. Гвардыі старшына Аляксандр Ульяновіч, 1945 г.[/caption] За штурм Зеелаўскіх вышынь быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. На парадным кіцелі франтавіка ззяюць таксама ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За працоўную доблесць», ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», іншыя значныя дзяржаўныя ўзнагароды. Праз 65 год яму зноў давялося пабываць у Германіі, у мясцінах сваёй ваеннай маладосці. Пасля вайны Аляксандр Ульяновіч працаваў сакратаром Гродзенскага абкама КПБ, першым намеснікам міністра культуры БССР, адзінаццаць гадоў узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, сам музей быў заснаваны яшчэ ў ваенны час — у верасні 1943 года. Спачатку экспазіцыя ў асноўным была пабудавана на матэрыялах з гісторыі партызанскага руху. Гэта Аляксандр Іосіфавіч быў ініцыятарам таго, каб  Музей гісторыі партызанскага руху быў перайменаваны ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: трэба было паказаць  ролю Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі. І таму сённяшнія наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца як з выдатнымі военачальнікамі ваеннага часу, так і з  лёсам звычайных салдат. Музей здолеў стаць адным з важных сімвалаў нашай сталіцы, адной з галоўных святыняў нашай дзяржавы. Да яго стварэння, фарміравання фондаў, распрацоўкі экспазіцый, асветніцкай дзейнасці  спрычыніўся і Аляксандр Іосіфавіч. Нельга не адзначыць, што на мяжы 1980—1990-х гадоў, ды і ў наш час, несумленнай рэвізіі падвяргалася ўся гісторыя Савецкага Саюза, пад сумненне ставіліся рэальныя дасягненні краіны і лёсавызначальныя падзеі савецкай эпохі. Аднак і ў гэтых складаных умовах музей заставаўся і застаецца сапраўдным захавальнікам народнай памяці і гістарычнай праўды. Гэтая ваенна-культурная ўстанова будзе заўсёды змагацца супраць фальсіфікацыі гісторыі самай драматычнай — Другой сусветнай вайны. І сёння Аляксандр Іосіфавіч не парывае сувязі з музеем. У якасці вядучага кансультанта ён аказваў калегам дапамогу ў выпрацоўцы тэматыка-экспазіцыйнага плана і архітэктурна-мастацкага афармлення экспазіцыі ў новым будынку музея. Дзякуючы яму ў музеі з’явіліся ўнікальныя экспанаты, архіўныя дакументы і матэрыялы. А ў пачатку 2016 года ён перадаў у фонд музея радыёпрыёмнік, які атрымаў перад дэмабілізацыяй у Берліне ў далёкім 1946 г., а таксама знак «ГТО», з якім салдат Ульяновіч прайшоў усю вайну. Аляксандр Іосіфавіч, сустракаючыся з людзьмі, з моладдзю заўсёды запрашае іх абавязкова наведаць музей Вялікай Айчыннай — велічны і бессмяротны абраз мужнай і няскоранай душы беларускага народа. Аляксандр Ульяновіч вядомы і як паэт. Да свайго 95-годдзя ён падрыхтаваў зборнік вершаў «Памятнае», дзе змешчаны лепшыя творы паэта-франтавіка. Акрамя вершаў ён напісаў паэму аб баявой славе воінаў, што штурмавалі Берлін. У гэтай аперацыі браў удзел сам паэт. Напрыклад, яго верш «День Победы» — нескладаны па сваіх вобразна-выяўленчых сродках, аднак за ім выразна паўстае лёс не толькі самога аўтара, але і ўсіх салдат ХХ стагоддзя. «…Што гады робяць з чалавекам?» — цяжка ўздыхаюць некаторыя з сумам па незваротнай маладосці… Аляксандр Ульяновіч і сёння, y свае 95, выглядае  маладзейшым. A якім быў калісьці! Праз прызму часу ў статнасці, вострым позірку праглядаецца прыгажун-мужчына. Знешняй прыгажосці гэтага чалавека нічым не ўступае ўнутранае, духоўнае багацце. Самаадданы, справядлівы, высакародны. Чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Такім яго і ведаюць калегі, сваякі, сябры, знаёмыя. Салдат Ульяновіч ніколі не тужыць — не тое выстаяў! Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт «СП» Фота з архіва А.І. Ульяновіча
*** На праздник Победы отец собирался, Вынул награды, на грудь их одел, И в зеркало глядя, сам удивился, Как подтянулся, помолодел. В сиянии наград биографии вехи, Юность отца на дорогах войны, На новом костюме они, как доспехи, Символом славы великой видны. На улицах города стало светлее От блеска медалей и орденов. И встречный прохожий смотрит милее В лица овеянных славой отцов. А было ведь так, что годами лежали Награды седых ветеранов-отцов. Живет рядом с нами, а мы и не знали, Что он кавалер боевых орденов. Солдатская скромность, застенчивость ваша. Награду, добытую в ратном бою, Вы носите редко, как будто не ваша, И дети не знают про славу твою. Носите награды, вы их заслужили, Кто в ратном бою, а кто и в труде. За преданность Родине вас наградили. Почет вам и слава везде! Александр Иосифович Ульянович

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей