Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

На главной елке страны (CMigrator copy 1)

31.12.2016
У Палацы Рэспублікі сталіцы адбылася дабрачынная галоўная ёлка краіны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пяць вучняў школ нашага раёна — пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў — атрымалі права прыняць удзел у гэтым прыгожым запамінальным свяце. 1-1-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f Разам з іншымі дзецьмі Беларусі ў гэты дзень весяліліся навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»: Ягор Александровіч — пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, Ульяна Шпакевіч — выдатніца вучобы, неаднаразовы прызёр і чэмпіёнка рэспубліканскіх і абласных спартыўных спаборніцтваў, Настасся Карповіч — уладальніца  заахвочвальнай прэміі з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выдатніца вучобы, лаўрэат IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» і іншых конкурсаў. Дзяржаўную ўстанову адукацыі  «Сярэдняя  школа  № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага» прадстаўлялі таксама таленавітыя і паспяховыя вучаніцы. Гэта пастаянная ўдзельніца і прызёр разнастайных рэспубліканскіх, абласных і раённых спартыўных спаборніцтваў Мілана Драніч і выдатніца вучобы, пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове, пастаянны ўдзельнік і прызёр гульняў-конкурсаў па вучэбных прадметах, шахматыстка Паліна Танко. На здымку: Настасся Карповіч, Паліна Танко, Ульяна Шпакевіч, Мілана  Драніч, Ягор Александровіч. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей