Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

З надзеямі — у будучыню

06.01.2011
[caption id="attachment_5912" align="aligncenter" width="580" caption="А. І. Жданеня ўручае прэміі маладым талентам у навуковай рабоце, творчасці, спорце."][/caption] Традыцыйная навагодняя сустрэча раённага кіраўніцтва з маладымі і нават зусім юнымі надзеямі ў навуковай рабоце, творчасці, спорце адбылася 4 студзеня ў раённым Цэнтры культуры. У фае іх чакалі цікавыя і пацешныя атракцыёны, якія падрыхтавалі  работнікі цэнтра дзіцячай творчасці. Сёння дзякуючы мэтанакіраванасці і працавітасці выдатнікаў вучобы, спартсменаў, творчых лю-дзей пра наш горад ведаюць далёка за межамі вобласці. «Вельмі хацелася, каб гэтыя слаўныя традыцыі капыльскай зямлі працягваліся і далей», - такую думку выказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, выступаючы ў зале РЦК перад юнакамі і дзяўчатамі. Кіраўнік раёна разам з намеснікам начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Наталляй Жук  ўручыў прызёрам, пераможцам раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў заслужаныя прэміі. Пасля на суд гледачоў работнікі культуры прапанавалі навагоднюю казку, а самадзейныя артысты падарылі прыгожыя песні. Капыльшчына заўсёды была шчодрай на выдатных і таленавітых людзей, а таму жыве надзея, што падобныя мерапрыемствы знойдуць свой працяг і ў будучым. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей