Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Состоялось расширенное заседание Совета Копыльской районной организации РОО «Белая Русь»

28.12.2016
Пра выкананне Плана мерапрыемстваў, прынятых на 2016 год, і падрыхтоўку да правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі, якая пройдзе ў 2017 годзе, ішла гаворка на пашыраным пасяджэнні Савета Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». [caption id="attachment_54281" align="aligncenter" width="580"]Ларыса Юха (справа) уручае Падзячнае пісьмо Марыі Сандрозд Ларыса Юха (справа) уручае Падзячнае пісьмо Марыі Сандрозд[/caption] Старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд адзначыла, што членамі «Белай Русі» ў Капыльскім раёне сёння з’яўляюцца 1015 чалавек, якія аб’яднаны ў 51 пярвічку. Марыя Леанідаўна канстатавала, што за дзесяць гадоў свайго існавання раённая арганізацыя стала адной з самых шматлюдных арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. У бягучым годзе працавалі згодна з зацверджаным планам мерапрыемстваў: прымалі ўдзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, імкнуліся да дасягнення грамадскай згоды, ажыццяўлялі падтрымку моладзі, грамадскі кантроль, удзельнічалі ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Штомесячна члены раённай арганізацыі прымалі ўдзел у брэндавых акцыях «Белай Русі», такіх як «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей», «Белая Русь» — за здаровы лад жыцця», «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь», «У Новы год з «Белай Руссю» і многіх іншых. Прадстаўнікі аб'яднання актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні розных мерапрыемстваў, у тым ліку і дабрачынных. У актыве арганізацыі дзясяткі мерапрыемстваў, накіраваных на ўзаемадзеянне з дзецьмі, ветэранамі вайны і працы. Ведаюць членаў «Белай Русі» ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічным цэнтры, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 2008 года працуе грамадская прыёмная «Белай Русі», за апошні год сюды с просьбамі аб дапамозе або парадзе звярнуліся 22 чалавекі. Спіс напрамкаў дзейнасці арганізацыі пастаянна пашыраецца. Але каб усё задуманае ўвасаблялася ў жыццё, аб’яднанню патрэбныя свежыя, энергічныя сілы. «Белая Русь» — арганізацыя для ініцыятыўных, неабыякавых людзей, і яе дзверы адчынены для кожнага. Будучы год у «Белай Русі» прой-дзе пад знакам справаздач і выбараў. Адно з такіх пытанняў было разгле-джана і падчас пашыранага пасяджэння членаў Савета: старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд падала заяву с просьбай аб вызваленні яе ад займаемай пасады. Згодна са Статутам абавязкі кіраўніка раённай арганізацыі ўскладзены на намесніка старшыні Алену Міхайлоўскую. А ў адрас Марыі Леанідаўны прагучала ад калег мноства шчырых слоў падзякі за старанную працу і пажаданні ўсіх даброт, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Ларыса Юха ўручыла Марыі Сандрозд Падзячнае пісьмо старшыні Капыльскага райвыканкама. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей