Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Широкую поддержку в Копыльском районе получила республиканская акция «Наш животновод»

28.12.2016
Яе ініцыятарамі сталі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў АПК. Да 1 красавіка (менавіта столькі працягнецца акцыя) Падзячныя пісьмы і падарункі атрымаюць працаўнікі ўсіх ферм раёна. У снежні старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура наведала малочнатаварныя фермы ААТ «Скабін», «Душава», «Мажа-Агра», дзе разам з кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі гаспадарак сустрэлася з жывёлаводамі. [caption id="attachment_54273" align="aligncenter" width="580"]Жывёлаводы МТФ «Душава» Жывёлаводы МТФ «Душава»[/caption] — Мы дойдзем да кожнай фермы раёна і выкажам падзяку за старанную працу людзям, адданым сваёй справе, — адзначыла Ірына Станіславаўна. — Менавіта з іх добрасумленнай працы і пачынаюцца высокія надоі і прывагі. Згадзіцеся, што пра работнікаў раслінаводства мы гаворым на працягу амаль усяго сельскагаспадарчага года: падчас пасяўной, уборачнай, нарыхтоўкі кармоў. А жывёлаводам, магчыма, надаецца не такая вялікая ўвага. Хаця менавіта ад іх працы ў многім залежыць фінансавы стан сельгаспрадпрыемства. Таму хочацца звярнуць больш увагі на прадстаўнікоў галіны жывёлагадоўлі і выказаць ім удзячнасць за старанную працу. Разам з Ірынай Сцяпурай давялося наведацца ў адкрытае акцыянернае таварыства «Душава» — на МТФ «Кацельнікі» і «Душава». Сімвалічна тое, што сустрэчы адбыліся напярэдадні самых радасных свят — Нараджэння Хрыстова і Новага года. Таму разам з падзякай за старанную працу гучалі словы віншавання і шчырыя пажаданні. [caption id="attachment_54274" align="aligncenter" width="580"]Ірына Сцяпура віншуе Надзею Гарнастай Ірына Сцяпура віншуе Надзею Гарнастай[/caption] Падзячныя пісьмы РК прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі атрымалі ў гэты дзень аператары машыннага даення Іна Зянькевіч і Валянціна Бурак, жывёлаводы, якія займаюцца вырошчваннем і адкормам маладняку, Надзея Гарнастай і Генадзь Алейнік. Дарэчы, Надзею Віктараўну чакаў яшчэ адзін сюрпрыз — яна заняла трэцяе месца ў абласным спаборніцтве па вырошчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, за што дырэктар ААТ «Душава» Аляксандр Кажура ўручыў жанчыне прэмію. Гаварылі ў гэты дзень і пра паказчыкі, якія дасягнулі жывёлаводы гаспадаркі за 11 месяцаў бягучага года. Паводле слоў галоўнага эканаміста Паўла Пятрушы, валавы надой склаў 4182,5 тоны малака, ад адной каровы атрымалі па 4312 кг (на 126 кг больш, чым летась). Увогуле, як адзначыла намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Інэса Волат, апошнім часам гаспадарка дабіваецца росту вытворчасці ў галіне жывёлагадоўлі — на 10% у параўнанні з мінулым годам. У ліку прычын, якія спрыяюць больш выніковай працы, спецыяліст назвала павелічэнне колькасці прыплоду (на 50 галоў), выкарыстанне ў рацыёне жывёлы шроту, патакі, камбікорму з большым працэнтам пратэіну. Згодна з рэкамендацыямі, атрыманымі ў час сустрэчы з Аленай Брыкальскай, начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Дзяржынскага райвыканкама, дойны статак на МТФ «Кацельнікі» разбілі на секцыі з меньшай колькасцю галоў, рацыён кармлення стараюцца рабіць аднатыповым у любы час сутак, каб у кароў не было выбару. У хуткім часе дабавіцца яшчэ адзін кормараздатчык з функцыяй змешвальніка, што дазволіць больш аператыўна праводзіць кармленне жывёлы. — Яшчэ адзін паказчык, які значна ўплывае на прадукцыйнасць статка, — адзначае Інэса Волат, — гэта парадак на фермах. Мы стараемся яго падтрымліваць. Праводзім суботнікі, санітарныя дні, за тры дні пачысцілі ўсіх кароў і будзем падтрымліваць іх у належным выглядзе. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей