Зусім хутка прыйдзе доўгачаканае і любімае свята — Новы год.

Кожнаму прадпрыемству, арганізацыі, установе Капыля прадастаўлена права самім вырашаць, якое будзе афармленне на іх адміністрацыйным будынку. Атмасферу свята стварылі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, упрыгожыўшы цэнтральную частку горада (на здымку) сотнямі метраў гірляндаў, якія складаюцца з мноства лямпачак. Капыльскае райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі аздобілі свае павільёны і магазіны навагоднімі ўпрыгажэннямі.
Нагадаем, што ў Капыльскім раёне працягваецца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне населеных пунктаў да Новага года і Калядаў.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии