Спрадвечнае «Слова Бога сталася целам і пасялілася між намі» (пар. Ев. Яна 1, 14). Цуд адбыўся ў сям’і. І хоць гэта мела месца ў надзвычай сціплых умовах бэтлеемскай стайні, аднак у раскошнай атмасферы сямейнай цеплыні. Спазіраючы на Бэтлеем, а таксама на Назарэт як кантэкст жыцця Святой Сям’і, знаходзім супольнасць, што жыве поўняю дабрыні і любові. Усведамленне гэтага дае нам шанец адбудаваць і ўмацаваць повязі, што грунтуюцца на гэтых каштоўнасцях і ў нашых сем’ях.
У гэты выключны і доўгачаканы час жадаю вам вялікага здароўя, шмат прычынаў да радасці — малых і вялікіх. Жадаю таксама, каб гэтыя святы Божага Нараджэння вы правялі з блізкімі вам асобамі — няхай гэта будзе час, які вы правядзеце ў сямейным коле, ва ўзаемнай добразычлівасці і прыязнасці, адпачываючы і аддаючы сябе роздумам, значна глыбейшым, чым простая рамантыка.
Радасных вам святаў Божага Нараджэння і Новага года.
Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі
Парадак службаў: 24 снежня, субота — 18.00, Святая Імша «Пастушковая». 25 снежня, нядзеля — 15.00, Святая Імша.

Комментарии