Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Порядок должен быть на всех придорожных полосах области

23.12.2016
Такое даручэнне было дадзена старшынёй Мінскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам падчас відэаканферэнцыі 28 лістапада. Сітуацыя з іх станам на Капыльшчыне таксама выклікае нараканні. У сувязі з гэтым старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам было падпісана адпаведнае распараджэнне. У першую чаргу за навядзенне парадку адказваюць дарожныя арганізацыі, якія абслугоўваюць тэрыторыю раёна, а таксама не павінен заставацца ўбаку і Капыльскі доследны лясгас. Акрамя таго, для дапамогі замацаваны сельгасарганізацыі, прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна. img_5123 На прыдарожных палосах агульнымі намаганнямі прыбіраюцца засохлыя і пашкоджаныя дрэвы і кусты, якія ўжо не выконваюць функцыю снегазатрымання. Высякаюцца таксама насаджэнні, ушчыльную размешчаныя ля праезнай часткі, якія могуць стварыць аварыйныя сітуацыі. Вялікі аб’ём работ ускладзены на філіял ДЭУ № 65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (г. Нясвіж). Таму для дапамогі на ўчастку дарогі Гулевічы-Філіпавічы за ім замацаваны ААТ «Семежава», аўтапарк № 21, філіял ДП «Мінаблпаліва», на ўчастку Рымашы-Старыца — РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное», работнікі лінейнай дарожнай дыстанцыі № 653 філіяла № 65 працуюць на ўчастку Гулевічы-Блеўчыцы. [caption id="attachment_54164" align="aligncenter" width="580"]Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк гутарыць  з начальнікам  ф-ла ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк гутарыць з начальнікам ф-ла ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам[/caption] Філіял ДЭУ № 64 (г. Слуцк) разам з ААТ «Старыца-Агра» і філіялам «Лакнея» наводзіць парадак на ўчастку Шышчыцы-Старыца. Філіял ДРБУ № 124 (г. Капыль) пры дапамозе Капыльскай ЖКГ, а таксама Капыльскі доследны лясгас займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос у раёне на сваіх тэрыторыях. [caption id="attachment_54163" align="aligncenter" width="580"]Навядзеннем парадку займаюцца работнікі ф-ла ДЭУ № 65 Навядзеннем парадку займаюцца работнікі ф-ла ДЭУ № 65[/caption] Не застаюцца ўбаку і іншыя арганізацыі. Напрыклад, супрацоўнікі райвыканкама і райаддзела па надзвычайных сітуацыях ужо неаднаразова прымалі ўдзел у арганізаваных суботніках. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, аб’ём работ, якія неабходна выканаць, даволі вялікі, таму яны будуць прадоўжаны да вясны. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей