У Слабадакучынскай СШ прайшла літаратурная гадзіна «Нястомны даследчык роднага слова», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сцяпана Александровіча.

У школьнай бібліятэцы сабраліся вучні старэйшых класаў, педагогі і загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч, якая і адкрыла мерапрыемства. Валянціна Зянонаўна адзначыла, што знакаміты зямляк прайшоў творчы шлях ад настаўніка беларускай мовы і літаратуры да прафесара БДУ, доктара філалагічных навук.
Яна Коршук і Крысціна Францкевіч азнаёмілі прысутных з біяграфіяй пісьменніка. Кацярына Ліхадзіеўская расказала аб гераічнай старонцы Сцяпана Александровіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З заключным словам выступіла настаўніца беларускай мовы Людміла Астрэйка: «Наш зямляк, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, зрабіў значны ўклад у развіццё роднага слова, плённа спалучаючы выкладчыцкую дзейнасць на філалагічным факультэце БДУ з даследаваннем гісторыі беларускай літаратуры».
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Комментарии