Так, у райспажыўтаварыстве правяла сустрэчу намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ганна Валажынская.

З калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» сустракаўся часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Сяргей Вінаградаў (на здымку злева). У сустрэчы таксама прынялі ўдзел начальнік Капыльскага аддзялення Дэпартамента Аляксандр Кісялёў і дырэктар ЦБП Наталля Чаркас. Адначасова Сяргей Валер’евіч правёў дзень прафілактыкі, падчас якога расказаў пра крымінагенную сітуацыю на тэрыторыі вобласці.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии