
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
«Радзіма мая — старадаўні Капыль, што раскінуўся на маляўнічых пагорках, між зялёных лясоў і ўрадлівых палеткаў Случчыны», — так пісаў Сцяпан Александровіч у нататках «Радзіма мая — Капыль», змешчаных у кнізе «Пра час і пра сябе», якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь» у 1966 годзе. Маленства Александровіча было нялёгкім: «Чатыры гады я адгакаў на пастуховай «службе». Даводзілася несалодка: прыходзілася прапускаць урокі, адставаць жа ад хлопцаў не хацелася, у пячонку ўядалася дажджлівая восень. Але самае цяжкае было ў тым, што ў торбе часам толькі кніга і некалькі сырых бульбін…» Аднак час гэты марна не прапаў. Александровіч шмат чытаў. Развіццю яго мастацкага густу садзейнічала і тое, што ў «Капылі здаўна склаліся значныя літаратурныя традыцыі», а бацька будучага пісьменніка Хусейн нават быў знаёмы з Цішкам Гартным. [caption id="attachment_54069" align="aligncenter" width="400"]

Капыльшчына адзначае Юныя жыхары райцэнтра змаглі пазнаёміцца з жыццёвым шляхам Сцяпана Александровіча на працягу бібліятэчнай гадзіны «Ад роднае зямлі…» (Александровіч — дзецям), які правялі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі. У Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы працуе кніжная паліца «Даследчык роднай літаратуры». Літаратурная гадзіна «Нястомны даследчык роднага слова» адбылася ў Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе. Даведацца пра знакамітага земляка наведвальнікі Бучацінскай сельскай бібліятэкі змаглі падчас правядзення краязнаўчай хвілінкі «Крыжавыя дарогі Сцяпана Александровіча».Алік нарадзіўся ў 1925 годзе, стаў урачом. Затым у 1929 годзе з’явілася я — Аніфа Хусейнаўна, скончыла бібліятэкарскі тэхнікум у Мінску. Працавала да пенсіі ў Капыльскай раённай бібліятэцы. [caption id="attachment_54070" align="alignleft" width="251"]

Радзіма мая — Капыль 3 аўтабіяграфіі Сцяпана Александровіча: «Бацькі мае — беларускія татары. Можа гэта гучыць крыху дзіўна, але сапраўды так. У Капылі здаўна жыла жменька нашчадкаў мангольскіх плямён. Сядзібы іх туліліся на дзвюх вулачках — Татарскай і Замкавай, ля плыценькай Каменкі, побач з высокім замчышчам (паводле падання, усе яны некалі складалі асабістую ахову капыльскага князя). У этнаграфічным абліччы мясцовых татар захаваліся яшчэ ўсходнія рысы, сяк-так ліпелі свае звычаі і абрады, але родную мову яны ўжо даўно страцілі і гаварылі па-беларуску. Большасць сем’яў вырабляла аўчыны і скуры, некаторыя займаліся агародніцтвам ці проста земляробствам. Увогуле капыльскія татары цесна зжыліся з мясцовым насельніцтвам і ў сваім штодзённым побыце мала чым адрозніваліся ад беларусаў. Мой бацька некалі таксама жыў на Татарскай вуліцы, але пасля жаніцьбы купіў сабе хату на Какорыцкай вуліцы, якраз насупраць школы. Ён вырабляў аўчыны, і я з маленства авалодваў нялёгкім гарбарным рамяством… У Капылі здаўна, яшчэ да рэвалюцыі, склаліся значныя літаратурныя традыцыі. У 1910—1911 гг. у мястэчку па ініцыятыве і пры ўдзеле Цішкі Гартнага выпускаліся рукапісныя часопісы «Заря», «Голос низа» і «Вольная думка». Многія выпісвалі «Нашу ніву», друкаваліся ў ёй, чыталі кнігі Я. Купалы і Я. Коласа. Вялікай папулярнасцю сярод капылянцаў карысталіся беларуская народная песня і пастаноўка. Быў у Капылі свой тэатральны гурток, прыязджаў сюды I. Буйніцкі. Недалёка ад нашага мястэчка знаходзіўся Нясвіж са сваёй семінарыяй; многія настаўнікі, якія там вучыліся, асабіста ведалі Я. Коласа. Семінарысты прывозілі беларускія кнігі, прымалі ўдзел у самадзейнасці, ставілі беларускія п’есы, дэкламавалі вершы. Асаблівай павагай і аўтарытэтам карыстаўся ў мястэчку Цішка Гарт-ны. Кожны яго прыезд на радзіму быў цэлай падзеяй у жыцці Капыля. Я хлапчуком некалькі разоў бегаў на Свяржэнскую вуліцу (зараз вул. Жылуновіча. — Рэд.) (там жыла маці пісьменніка), каб паглядзець аўтара «Сокаў цаліны». Пасля, пасучы каровы, я некалькі разоў бачыў яго ў полі: Ц. Гартны любіў блукаць па капыльскіх ваколіцах, па тых сцежках, дзе прайшло яго пастухоўскае маленства… У снежні 1936 года адзначалася стагоддзе з дня нараджэння яшчэ аднаго вядомага капылянца — класіка яўрэйскай літаратуры Мэндэле Мойхер-Сфорыма. У Капыль прыехалі Кандрат Крапіва, Ізі Харык, Майсей Кульбак, армянскі паэт Наіры Зар’ян. Пасля юбілейных урачыстасцей адбыліся літаратурныя вечары. У маёй памяці засталося, як Крапіва чытаў байку «Дзед і баба». Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва гімназіі № 1 г. Капыля
Комментарии