Аляксандр Іваноўскі, індывідуальны прадпрымальнік:
— Я заўсёды чытаю «Слава працы». Наогул, дадзенае выданне адно з самых папулярных у нашай сям'і. Вельмі цікавыя матэрыялы на маладзёжную тэматыку, аб сямейных каштоўнасцях. Шчыра кажучы, прыемна нават проста ўзяць у рукі газету, у якой сучасны дызайн, цікавая вёрстка, шмат фотаздымкаў з удалымі ракурсамі.
Мне, як чалавеку, занятаму прадпрымальніцкай дзейнасцю, «СП» дапамагае ў працы. Я цікаўлюся рэкламай, прыватнымі аб'явамі. Вялікая колькасць ІП карыстаецца магчымасцю газеты давесці да насельніцтва інфармацыю пра свае паслугі ці вырабы, і затраты на рэкламу хутка акупаюцца.
Комментарии