Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

За продолжительность жизни

17.12.2016
fe9c6f2d137b61283d00a67de6e85cff «Здароўе нацыі —  вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджванні і пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Беларусі» —  такая тэма чарговага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у мінулы чацвер на Міншчыне, у тым ліку і ў Капыльскім раёне. Дакладчыкі, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выехалі ў працоўныя калектывы, дзе вялі гаворку пра здароўе насельніцтва як адну з галоўных умоў эфектыўнай рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Тэма адзінага дня інфармавання акцэнтуе ўвагу на ўмацаванні прафілактычнай, рэабілітацыйнай работы сістэмы аховы здароўя, пашырэнні ахопу насельніцтва паслугамі першапачатковай медыцынскай дапамогі, на фарміраванні здаровага ладу жыцця і зніжэнні ўплыву фактараў рызыкі. Пры паспяховым выкананні ўсіх гэтых параметраў чакаецца, што да 2020 года сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі павялічыцца і перавысіць 75 гадоў. Марыя ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей