Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

С жизненными проблемами

16.12.2016
На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісалася шэсць чалавек.  Усе пытанні, якія хвалявалі людзей, можна аднесці да разраду жыццёвых: спілоўванне дрэва, аказанне дапамогі ў выдзяленні жылля і рамонце дома пасля пажару, абмежаванне руху аўтатранспарту і іншыя. %d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%b8%d1%81%d0%bf%d0%be%d0%bb%d0%ba%d0%be%d0%bc З улікам таго, што на прыёме прысутнічалі адказныя асобы, якія маглі даць абгрунтаваныя тлумачэнні па той ці іншай узнятай праблеме, нешта ўдавалася вырашыць адразу. Частка пытанняў засталася для больш грунтоўнага вывучэння, і адказы на іх заяўнікі атрымаюць пазней у пісьмовым выглядзе. Жыхарка Капыля Жанна Дзімітрук можа спадзявацца, што ў хуткім часе будзе спілаваны стары дуб, што расце непадалёку ад яе сядзібы. Такое даручэнне в.а. дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандру Вінніку даў старшыня райвыканкама, уважліва выслухаўшы  жанчыну. Мінчанка Зінаіда Басякова ўдакладняла, ці мае яна права набыць дом, дзе жылі яе бацькі, які належыць КСУП «Доктаравічы». Звярнуўся да кіраўніка раённай улады і Віктар Маскалік з аграгарадка Мажа. У жніўні бягучага года ў яго згарэў дом. Сам заяўнік з’яўляецца абавязанай асобай, і яго зарплаты, якая застаецца пасля ўсіх вылічэнняў, не хапае, каб завяршыць рамонт будынка. Кіраўнік ААТ «Мажа-Агра» Мікалай Гурыновіч пракаменціраваў сітуацыю: жадання старанна працаваць Віктар Маскалік не праяўляе, а таму і зарплата адпаведная. Анатоль Ліневіч параіў мужчыну самому прыкладваць намаганні, каб вырашыць праблему: «Фінансава дапамагчы не можам. Шукайце больш аплачваемую работу і рамантуйце свой дом». Не згодны з рашэннем в.а. дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Івана Бярозкі Сяргей Белкін, які да нядаўняга часу працаваў слесарам на мехдвары. Яго з 1 снежня перавялі слесарам на МТФ «Блеўчыцы». Дабірацца на працу ў 5 гадзін раніцы жыхару Капыля праблематычна. Анатоль Канстанцінавіч патлумачыў, што такі крок не супярэчыць заканадаўству, калі ёсць вытворчая патрэба. А менавіта такая прычына была ўказана ў загадзе аб пераводзе. Жыхаркі дома № 35 па вул. Партызанскай Капыля Валянціна Новік і Аляксандра Таран папрасілі абмежаваць рух аўтатранспарту ля іх дома: у ім знаходзяцца прыватная аптэка і магазін аўтазапчастак, і пакупнікі імкнуцца на аўтамабілях пад’ехаць да самай гандлёвай кропкі. Жыхароў дома вельмі непакоіць шум матораў, а таксама магчымасць аварыйнай сітуацыі. У гэтай праблеме па даручэнні кіраўніка раёна будзе разбірацца АДАІ Капыльскага РАУС. Не будзе пакінуты без увагі і зварот Ніны Шыхаўцовай, якая звярнулася з просьбай аб выдзяленні жылля, хаця б у інтэрнаце. Вывучаць сітуацыю будуць супрацоўнікі аддзела ЖКГ райвыканкама. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей