Рома Антонаўна ШАХОЎСКАЯ, ветэран педагагічнай працы гімназіі № 1 г. Капыля:
— Маё знаёмства з газетай «Слава працы» пачалося з таго дня, калі я прыехала на Капыльшчыну. Раёнка была памочнікам і дарадцай, калі мы з мужам працавалі на педагагічнай ніве. Не ўяўляем мы свайго жыцця без яе і цяпер. Гэту газету заўсёды чытаем самай першай.
«СП» — гэта наша жыццё, падзеі раёна, якія трэба ведаць. Заўсёды цікавімся, што адбылося ў гімназіі, як выступілі яе навучэнцы, звяртаем увагу на навіны спорту. Таксама прывабліваюць выказванні знакамітых людзей, разнастайныя парады і кулінарныя рэцэпты. На маю думку, «СП» — газета для ўсіх узростаў.
Комментарии