Таццяна Шастакова, інспектар прапаганды Капыльскага РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы:
— Рэдакцыя газеты «Слава працы» цесна супрацоўнічае з Капыльскім РАНС. У рамках прапаганды бяспекі жыццядзейнасці праводзім рэйды з наступным асвятленнем у газеце. Добры прыклад нашага супрацоўніцтва — сумесны праект пад назвай «Мужество. Честь. Смелость», матэрыялы пад рубрыкай «Беражыце сябе!».
Самае галоўнае, каб людзі, якія чытаюць нашы матэрыялы, рабілі для сябе высновы і кіраваліся ведамі па пажарнай бяспецы ў далейшым.
Прыемна, калі, чытаючы «СП», у чарговы раз сустракаеш заметкі пра поспехі і выступленні ўзорнай дзіцячай студыі вакалу «Клио», дзе ўдзельнічае мая дачка, і народнага жаночага вакальнага ансамбля «Алира», у якім я спяваю.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии