Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

В Копыльском РЦК состоялся концерт Национального академического народного хора имени Цитовича

12.12.2016
«Песню немагчыма пераказаць, песню трэба слухаць, а танцы — глядзець!» — менавіта так можна сказаць пра канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры. [caption id="attachment_53869" align="aligncenter" width="580"]Спявае хор Спявае хор[/caption] Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», Ганаровы акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Асабліва прыемна было ведаць, што сярод прыгажунь-танцорак  і наша зямлячка — Вікторыя Сцяпура, артыстка вышэйшай катэгорыі, якая працуе ў калектыве з 2002 года. [caption id="attachment_53870" align="alignleft" width="239"]Вікторыя Сцяпура Вікторыя Сцяпура[/caption] Народная музычная творчасць — гэта арганічнае спалучэнне песні, танца і музыкі. І кожны, хто прыйшоў гэтым па-восеньску цьмяным вечарам у РЦК, адчуў, колькі душы і сэрца ўкладзена артыстамі ў кожны твор песенна-танцавальнага рэпертуару. Здаецца, у выкананні аркестра чуеш пералівы вясновага раўчука, спевы жаўрукоў, адчуваеш нешта запаветнае. Тое, што стаілася недзе ў глыбіні душы, а прачнулася толькі цяпер, пры яркім асвятленні сцэны і шчырым выкананні. Праграма называлася «Кірмаш», таму і выступленне хору ўспрымалася не як канцэрт, а як сапраўдны спектакль. Песня суправаджалася рухам, танец як быццам нараджаўся з песні, а абрады — гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. Праграма хору была напоўнена рознымі песеннымі і танцавальнымі нумарамі, якія адлюстроўваюць багацце вобразаў, эмацыянальных адценняў нацыянальнага мастацтва розных народаў. Лірычная шырыня, драматычны пафас, востры гумар яўрэяў, беларусаў, рускіх, украінцаў былі ярка прадстаўлены побач, на адной сцэне, у песнях, танцах, жартах. І не дзіва! Бо на кірмашы збіраюцца разам людзі розных нацыянальнасцей. Таму і захапляе танцавальна-музычна-харавое дзеянне, бліскучыя танцы, і ты, як быццам, прымаеш удзел у гэтым народным свяце. Тут, як у калейдаскопе, спалучыліся душэўныя мелодыі, раздумлівыя карагоды, якія змяняліся гарэзнымі танцамі з мноствам віртуозных трукаў і нібы апальвалі віхравым напалам. Таму гледачы шчыра ўсміхаліся, неаднойчы выклікалі на біс выканаўцаў і шчыра дарылі ім апладысменты.
Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча — гэта тры групы: харавая, танцавальная і аркестравая. Усяго — 105 чалавек. Сапраўдная грамада, якая на канцэртах ператвараецца ў адзіны жывы арганізм: кожная дэталь тут навостраная, кожны чалавек на сваім месцы.
img_4292-1 Мастацкі кіраўнік Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: — Мы ў Капылі не ўпершыню, але такога гарачага прыёму яшчэ не бачылі. Таму і артысты, і музыканты, і асабіста я — усе мы вельмі ўдзячны за тыя апладысменты, якія нам падарылі капыляне. Ведаеце, мы працуем з народнай песняй. А яна — наша духоўная гісторыя, наша святыня. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшоў у сённяшні дзень гэты цуд. Таму мы імкнёмся збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры. Нашы песні і танцы вельмі любяць за мяжой, мы часта гастралюем. Не так даўно вярнуліся з Масквы. Многа ездзім і па роднай Беларусі. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку — яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць нас больш добрымі, чыстымі, справядлівымі. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей