Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

«Коралл» начинает свой ход на Копыльщине

09.12.2016
Інфармацыйныя тэхналогіі даўно прыйшлі на дапамогу сельгасвытворцам. Іншая справа, што ўкараняць гэтыя дасягненні прагрэсу імкнуцца нямногія. І тут значную ролю адыгрывае чалавечы фактар. Каб неяк выправіць гэтую сітуацыю, па даручэнні старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры ў Капыльскім раёне пачынаецца ўкараненне комплексу праграм «Карал», распрацаванага ў Расійскім дзяржаўным аграрным універсітэце — МСГА імя К.А. Ціміразева, і ў першую чаргу той яго часткі, якая тычыцца распрацоўкі збалансаванага рацыёну. А дапаможа ў гэтым капыльскім жывёлаводам першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяржынскага райвыканкама Алена Брыкальская. [caption id="attachment_53808" align="aligncenter" width="580"]Удзельнікі нарады Удзельнікі нарады[/caption] У мінулы аўторак Алена Мікалаеўна разам з прадстаўнікамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама сустрэлася з кіраўнікамі і зоаветспецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, каб расказаць і на прыкла-дзе паказаць магчымасці праграмы і эфектыўнасць яе прымянення. Гасцей  прадставіў першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга. Як інфармацыю да роздуму можна прывесці наступныя факты, якія агучыла Алена Брыкальская. Сёння сярэднясутачны надой ад адной каровы ў жывёлаводаў Дзяржынскага раёна амаль 19 кг малака. Чакаецца, што на канец года тут будзе рэзультат у сярэднім па раёне больш за 7000 кілаграмаў. Лепшая гаспадарка надоіць недзе па 9100 кг, горшая — па 5400 кг. [caption id="attachment_53809" align="aligncenter" width="500"]Алена Брыкальская Алена Брыкальская[/caption] Праграму «Карал» у Дзяржынскім раёне выкарыстоўваюць на кожным сельгаспрадпрыемстве. Яна дапамагае аўтаматызаваць разлікі і аналізаваць рацыёны, кіраваць пагалоўем буйной рагатай жывёлы на ферме, планаваць кармавую базу ў гаспадарцы і кіраваць ёю, дыягнаставаць у кароў хваробы і фарміраваць рэкамендацыі па барацьбе з імі. Алена Мікалаеўна вельмі разлічвае на тое, што і на Капыльшчыне ўдасца вярнуць высокі ўзровень тэхналогіі ўтрымання дойнага статка, якой яна славілася напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя — у той час, калі сама Алена Брыкальская пакінула пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Капыльскага райвыканкама. Таму дапамогу капыльскім сельгасвытворцам яна будзе аказваць на працягу ўсёй зімы. І пачне ўжо на бягучым тыдні. Штодзень па пяць прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна (згодна з распрацаваным графікам) будуць выязджаць у Дзяржынск, дзе з дапамогай Алены Мікалаеўны распрацуюць збалансаваныя рацыёны кармлення для ўсіх груп дойнага статка. Абавязковае патрабаванне — мець з сабой рэзультаты аналізаў усіх відаў кармоў, якія прымяняюцца пры кармленні статкаў, і дакладна ведаць колькасць галоў у кожнай групе. І, безумоўна, няўхільна выконваць распрацаваны рацыён і ўсе патрабаванні тэхналогіі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей