Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Обращения граждан: про то, что волнует

08.12.2016
12 На працягу лістапада на прамыя лініі, што па суботах праводзяць прадстаўнікі мясцовай улады, у Капыльскі райвыканкам паступіла шэсць зваротаў грамадзян. Большасць з іх датычыцца добраўпарадкавання і рамонту  дарог.  Напрыклад, дарога па вул. Цэнтральнай у вёсцы Агароднікі. пасля тэлефанавання на прамую лінію тэхнікай ААТ «Капыльскае» зроблена прафіляванне (дарожнаму палатну нададзены правільны папярочны профіль), а яе падсыпка і грэйдзіраванне будуць праведзены пасля завяршэння зімовага перыяду. Таксама вясной, пры наяўнасці фінансавых сродкаў, што выдзяляюцца на рамонт вуліц сельскіх населеных пунктаў, як запэўнілі ў ДРБУ № 124, запланавана правядзенне падсыпкі і грэйдзіравання вул. Механізатараў у в. Язвіны. Зварот па спілоўванні аварыйнага дрэва каля дома № 9 у в. Аргелаўшчына станоўча вырашаны 24 лістапада 2016 года. Пытанне жыхара аграгарадка Лясное наконт дрэннага асвятлення вуліц накіравана на разгляд у Бабаўнянскі сельвыканкам, а па грэйдзіраванні абочын да дзіцячага сада — у ДРБУ № 124. Жыхарка в. Вялешына-І скардзілася на дрэнныя аўтобусныя зносіны. Пасля званка на прамую лінію аўтапаркам № 21 устаноўлены рэгулярны прыгарадны маршрут «Капыль — Бор» з панядзелка па пятніцу, які адпраўляецца з в. Вялешына-І у 8.33, з г. Капыля — у 15.00. Пытанне па тэрмінах выплаты грашовага ўзнагароджання ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак па выслузе гадоў у ААТ «Душава» зараз вывучаецца, адказ заяўніцы будзе дадзены дадаткова. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей