Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

На дорогу к трезвой жизни

06.12.2016
«Мае схільнасць да ўжывання спіртных напіткаў, не працуе, ёсць праблемы з пячным ацяпленнем, няма дроў на зіму, расце запазычанасць за камунальныя паслугі…» — такімі словамі характарызаваліся практычна ўсе асобы, якія былі выкліканы на сумеснае пасяджэнне каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту і грамадскага пункта аховы правапарадку пры Блеўчыцкім сельвыканкаме. Складваецца ўражанне, што гэтыя мужчыны і жанчыны адгарадзіліся ад навакольнага свету і аддалі свой лёс на волю плыні — можа куды і вынясе. Толькі з такімі адносінамі да ўласнага жыцця дабра не дачакацца. Хутчэй за ўсё гэта бесхрыбетнасць зацягне іх у вір, адкуль дарогі ўжо няма. Цікава тое, што ў сітуацыі, якая склалася, яны бачаць вінаватымі ўсіх, толькі не сябе. page14 — Чаму Вы не працуеце? — цікавіцца старшы памочнік пракурора Капыльскага раёна Аляксей Загорцаў у 46-гадовага Юрыя С., запазычанасць якога за камунальныя паслугі складае амаль 2500 рублёў (25 млн да дэнамінацыі). — Я працаваў слесарам на ферме, — тлумачыць мужчына, — але ж там трэба рана ўставаць і ўвечары доўга на працы быць. Мне такі графік не падыходзіць. Ёсць дакумент, які дае права працаваць на трактары, але дырэктар мяне на работу не бярэ. — Напэўна, выпіваеце? — Выпіваю, — згаджаецца Юрый. — Вам жа да пенсіі яшчэ больш за дваццаць гадоў, стаж трэба зарабляць, — уступае ў размову намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк. — А, якая там пенсія… Я да яе не дажыву, — адмахваецца мужчына. У Алега С. акрамя запазычанасці за камунальныя паслугі яшчэ ёсць доўг за аліменты. І таксама няма працоўнага месца. Вольнай пташкай жыве і 27-гадовы Алег К. А навошта турбавацца? Бацькі, якія яшчэ ходзяць на працу, яго накормяць, дадуць грошы на адзенне, абутак і розныя забавы. Інакш, за што ён мог бы піць? А за  гэтым заняткам малады чалавек неаднаразова быў заўважаны. Яшчэ больш сур’ёзная сітуацыя ў сям’і Кацярыны Т. Там выхоўваюцца трое непаўналетніх дзяцей: двое вучацца ў школе, малодшая дзяўчынка ходзіць у дзіцячы сад. А вось за знаходжанне яе ў дашкольнай установе жанчына не плаціла ўжо амаль паўгода. Ёсць запазычанасць і па аплаце за спажытую электраэнергію. Пры падрабязным аналізе даходаў (пра гэта праінфармавала намеснік дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Галіна Бярозка) стала ясна,  што іх дастаткова, каб своечасова аплочваць паслугі. Відаць, расходуюцца яны не па прызначэнні. Можа пагроза таго, што дзяцей могуць забраць у сацыяльны прытулак, прымусіць жанчыну адумацца і ўзяцца за розум. Вялікую небяспеку не толькі для сябе, але і для жыцця сваіх суседзяў стварае жыхар вёскі Блеўчыцы Іван А. У адрозненні ад іншых асоб, якія былі дастаўлены на пасяджэнне, ён не п’е, не курыць, але… не выконвае Правілы пажарнай бяспекі. Печ у яго доме, якая, дарэчы, год таму была адрамантавана за сродкі мясцовай гаспадаркі, падалася гаспадару няўдалай, і ён наняў іншага «майстра». У выніку — дымаход не працуе, у доме холадна, ды і дроў на зіму мужчына не назапасіў. Гэтую сітуацыю пад асобы кантроль узяў інспектар інспекцыі нагляду і прапаганды Капыльскага РАНС Яўген Чыркун. Звяртаючыся да прысутных, ён заклікаў выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, не быць бесклапотнымі і абыякавымі да свайго жыцця і жыцця сваіх блізкіх. Быць асцярожнымі пры курэнні і не дапускаць, каб «п’яная» цыгарэта абарвала нечае жыццё. Яскравыя прыклады, як гэта можа здарыцца, прысутныя ўбачылі падчас дэманстрацыі тэматычных відэафільмаў. Можна прыводзіць і іншыя імёны людзей, абыякавых да ўласнага жыцця, якія трымалі адказ падчас пасяджэння. Як адзначыў старшыня Блеўчыцкага сельскага Савета Леанід Чарніковіч, усе яны добра вядомы ў сельвыканкаме, іх часта выклікаюць на пасяджэнні, наведваюць на даму. Складаныя сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, знаходзяцца пад пільнай увагай устаноў адукацыі. Некаму ўдаецца дапамагчы — накіраваць на дарогу, якая вядзе да цвярозага жыцця. На жаль, шмат і такіх, хто не ўспрымае ўшчуванні прадстаўнікоў грамадскасці. Тым не менш, прафілактычная работа будзе працягвацца. Нават адно вырванае з п’янага палону жыццё — своеасаблівая перамога ў барацьбе з «зялёным змеем» і абыякавасцю. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей