Вядзецца рамонт гаспадарчым спосабам за кошт сродкаў, выдзеленых аблвыканкамам, а таксама пры падтрымцы Капыльскага райвыканкама.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, праз некаторы час наведвальнікаў сустрэне чытальная зала з абноўленымі столлю, сценамі і падлогай.
Заменены таксама восем акон і дзверы ў памяшканні, дзе знаходзяцца бібліятэчныя фонды.
Дзіцячая бібліятэка, якая да гэтага часу размяшчалася ў чытальнай зале, цяпер па дамоўленасці з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама знаходзіцца ў будынку Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии