Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

Пачынаецца новы этап у жыцці

02.01.2011
Дзень 23 снежня для 28 маладых капылян стане памятным на ўсё жыццё: ва ўрачыстай абстаноўцы ў Капыльскім раённым ваенным камісарыяце ім уручылі павесткі. У юнакоў пачынаецца вельмі важны этап жыцця. Літаральна праз некалькі тыдняў яны накіруюцца ў воінскія часці, дзе будуць праходзіць тэрміновую службу. Як расказаў начальнік групы прызыву на ваенную службу Сяргей Ярмолік, асенне-зімовы прызыў у раёне, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пачаўся з кастрычніка бягучага года і будзе доўжыцца па студзень 2011-га. Прызыўную кампанію праводзіць спецыяльна створаная рашэннем райвыканкама камісія. Прызыўнікі будуць служыць у падраздзяленнях Міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў, сіл спецаперацый, войсках супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных сіл. Першая партыя навабранцаў будзе адпраўлена 18 студзеня 2011 года. Маргарыта САКОВІЧ Фота Любові ПЯТРОВАЙ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей