Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Зоны адпачынку добраўпарадкуюць

06.04.2010

На прыём да намесніка старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ганны Валажынскай звярнуўся толькі адзін жыхар Капыля, які ўзняў некалькі пытанняў. Па-першае, яго цікавіла недастатковая колькасць аўтастаянак каля вадаёмаў, па-другое – арганізацыя зон адпачынку. Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі ПРіАНА Васіль Жогла, у хуткім часе будзе перагледжана рашэнне райвыканкама аб замацаванні зон адпачынку за арганізацыямі, прадпрыемствамі. Згодна з ім, будуць распрацаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні зон адпачынку на водных аб’ектах з усталяваннем малых архітэктурных форм, кантэйнераў для збору смецця, стаянак, арганізацыяй паслуг пракату неабходнага абсталявання і г. д.

Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей