Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Последний осенний субботник прошел на Копыльщине

29.11.2016
Бясспрэчна, усе мы жадаем жыць на прыгожай, дагледжанай зямлі, хочам ганарыцца сваім раёнам, горадам або вёскай, домам. І гэта ў нашых руках, неабходна толькі ўсім разам узяцца за справу, разам навесці парадак у кожным населеным пункце, на вуліцы, на падвор’і. img_0157 Дзеля гэтага ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры Капыльскім райвыканкамам і быў арганізаваны суботнік, на які запрашаліся працоўныя калектывы, жыхары раёна. Падчас суботніка ў належны выгляд прыводзілі населеныя пункты, тэрыторыі могілак, мемарыяльных комплексаў, памятных месцаў. У першую чаргу зграбалася і зносілася апалае лісце, каб падрыхтаваць зямлю да снежнага покрыва. Парадак таксама наводзіўся на тэрыторыях, якія прылягаюць да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, арганізацый, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя. Акрамя таго, былі ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця. У горадзе актыўна выйшлі наводзіць парадак суботнім ранкам супрацоўнікі райвыканкама, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў і арганізацый. Яны пераважна прыбіралі ў скверах, каля сваіх адміністрацыйных будынкаў. Аналагічныя работы праводзіліся і на тэрыторыі сельсаветаў. Усяго ж на Капыльшчыне, як паведаміў начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Чаркас, у перадзімовым суботніку прынялі ўдзел 1256 чалавек. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей