Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

“Капыльскія пагоркі” – лепшыя ў рэспубліцы

03.01.2011
23 снежня ў лёгкаатлетычным манежы г. Мінска прайшлі традыцыйныя “Калядныя старты”, арганізатарамі якіх сталі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”, Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у г. Мінску і грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”. У рамках цырымоніі адкрыцця прайшло ўшанаванне лепшых спартсменаў, трэнераў і спартыўных мерапрыемстваў 2010 года. Прыемна адзначыць, што лепшым сярод спартыўных лёгкаатлетычных святаў рэспублікі прызнаны Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі атрымаў ганаровую грамату і кубак, якія ўручыў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Анатоль Бадуеў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей