Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

В деревне Савичи Копыльского района Митрополит Тадеуш Кондрусевич освятил курган семьи Войниловичей

25.11.2016
У лістападзе гэтага года адбылася знакавая падзея ў жыцці Капыльшчыны. Нагодай для прыезду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стала асвячэнне адноўленага кургана памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў вёсцы Савічы, дзе былі пахаваны прадстаўнікі яго роду. [caption id="attachment_53374" align="aligncenter" width="560"]Тадэвуш Кандрусевіч у в. Савічы Тадэвуш Кандрусевіч у в. Савічы[/caption] Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску ксяндза Уладзіслава Завальнюка ў Капылі сустракалі  старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. [caption id="attachment_53372" align="aligncenter" width="560"]Тадэвуша Кандрусевіча вітае раённае кіраўніцтва Тадэвуша Кандрусевіча вітае раённае кіраўніцтва[/caption] Разам з прыхаджанамі касцёла святых Пятра і Паўла г. Капыля, а таксама Чырвонага касцёла г. Мінска высокія госці накіраваліся да памятнага месца ў в. Савічы. Мітрапаліт благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Пасля да праваслаўнага і каталіцкага крыжоў, што ўзвышаюцца побач, і памятнай пліты вернікі ўсклалі кветкі і запалілі лампады, ушанаваўшы памяць прадстаўнікоў знакамітага роду. [caption id="attachment_53360" align="aligncenter" width="560"]Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк (у цэнтры) з ініцыятарамі добраўпарадкавання месца радавога пахавання Вайніловічаў Валянцінай Ляшко, Эдуардам Пацэнкерам і іх сынам і ўнукам Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк (у цэнтры) з ініцыятарамі добраўпарадкавання месца радавога пахавання Вайніловічаў Валянцінай Ляшко, Эдуардам Пацэнкерам і іх сынам і ўнукам[/caption] Ужо ў капыльскім касцёле адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас службы арцыбіскуп нагадаў вернікам, што Каталіцкі Касцёл адзначае гэтымі днямі ўспамін святога Язафата, біскупа і мучаніка, які нарадзіўся ў 1580 г. ва Украіне і прыняў мучаніцкую смерць у Віцебску ў 1623 годзе. Святар Язафат добра вядомы тым, што імкнуўся да ажыццяўлення закліку Езуса: «Каб усе былі адно». «Наш Збаўца добра ведаў, што ў Касцёле па прычыне граху наступяць падзелы, і таму заклікаў маліцца аб адзінстве, — адзначыў іерарх. — Справа адзінства хрысціян заўсёды была актуальнай і такой з’яўляецца ў наш час… Калі людзі бачаць нас, праваслаўных, католікаў і іншых хрысціян, аб’яднанымі, то ім лягчэй паверыць у Бога, бо тады мы разам абвяшчаем адну веру, разам абараняем і распаўсюджваем хрысціянскія каштоўнасці», — падкрэсліў Мітрапаліт. [caption id="attachment_53375" align="aligncenter" width="560"]Падчас Святой Імшы ў касцёле святых Пятра і Паўла г. Капыля Падчас Святой Імшы ў касцёле святых Пятра і Паўла г. Капыля[/caption] Гэты прынцып жыцця добра разумеў стагоддзе таму і слуга Божы Эдвард Вайніловіч, падкрэсліў арцыбіскуп. У свой час ён стаў чалавекам, які ўласным прыкладам сведчыў пра магчымасць міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу. «У наш час вельмі небяспечных выклікаў нам усім неабходна прытрымлівацца еднасці, вучыцца адзін у аднаго, браць прыклад у захоўванні маральнага права і бараніць хрысціянскія традыцыі, аб чым сведчыць супольная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла, якая прайшла 12 лютага 2016 года на Кубе», — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыбіскуп заклікаў прысутных не шкадаваць сіл для дасягнення еднасці хрысціян і маліцца, каб праз заступніцтва св. Язафата і слугі Божага Эдварда Вайніловіча ажыццявілася малітва Хрыста і настала бачнае адзінства хрысціян. Пасля святой Імшы вернікі, высокія госці, прадстаўнікі раённай улады накіраваліся ў раённы Цэнтр культуры, дзе да іх увагі былі прадстаўлены макеты маёнтка Вайніловічаў і Свята-Троіцкай царквы ў в. Савічы. Гэтыя работы выканалі навучэнцы ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.» Настасся Вайтэнка і Варвара Карзюк пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны Вайтэнкі. [caption id="attachment_53376" align="aligncenter" width="560"]Дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова  (у цэнтры) дэманструе макеты маёнтка Вайніловічаў і Свята-Троіцкай царквы  ў в. Савічы Дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова
(у цэнтры) дэманструе макеты маёнтка Вайніловічаў і Свята-Троіцкай царквы
ў в. Савічы[/caption] Ужо ў глядзельнай зале адбыўся канцэрт. Вакальнае майстэрства прысутным на працягу гадзіны дарыў хор Чырвонага касцёла «Голас душы». [caption id="attachment_53377" align="aligncenter" width="560"]Выступае  хор Чырвонага касцёла  «Голас душы» Выступае хор Чырвонага касцёла «Голас душы»[/caption] Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей